Уваход


рэгістрацыя
"Навіны Сухарава №3"
Навіны Сухарава №3
№2  №1 
Стужка
RSS 2.0 Feed ATOM Feed
Кантакты
8 (029) 509-90-93
8 (029) 606-10-34
info@sunaviny.org
П.С. 148 г. Мінск 220005
Рух "За Свабоду"

Курс "Эўрапейская інтэграцыя", набор 2009-2010

У супрацоўніцтве з Беларускім Калегіюмам і Таварыствам Беларускае мовы абвяшчаю набор слухачоў на курс “Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Эўразьвязу”.

Мэта курсу - прадставіць дэталёвую карціну палітычных працэсаў і асноўных палітыкаў Эўразьвязу, паказаць асноўныя мадэлі і характарыстычныя рысы эвалюцыі ЭЗ, разьвіць у слухачоў навыкі аналізу эўрапейскіх інтэграцыйных працэсаў. У рамках курсу адбываюцца дэбаты і абмеркаваньні гісторыі дачыненьняў, актуальных пытаньнях ды мадэляў будучага ўзаемадзеяньня паміж Беларусьсю і аб’яднанай Эўропай.

Курс складаецца з 16 заняткаў. Слухачы курсу маюць магчымасьць браць удзел у праграмах абмену, якія рэалізуецца супольна з эўрапейскімі адукацыйнымі ўстановамі, у прыватнасьці Каледжам Эўропы (Наталін, Польшча).

Мова выкладаньня курсу – беларуская. Для вывучэньня ўсіх матэрыялаў курсу веданьне ангельскае мовы вельмі пажаданае.

Арганізацыйнае спатканьне адбудзецца ў пятніцу 06 лістапада 2009г. а 17.00 на сядзібе Таварыства беларускай мовы (вул. Румянцава, 13).

Распаўсюд дадзенае інфармацыі сярод зацікаўленых асобаў, а таксама на сайтах і блёгах толькі вітаецца.

Дадатковая інфармацыя

+375296061034
a@lahviniec.org

Аляксандр Лагвінец
30 кастрычніка 2009 у 04:34

Адкрыты сход грамадзкасьці мікрараёну Сухарава

Шаноўнае Спадарства!

Сардэчна запрашаю Вас у пятніцу 30 кастрычніка 2009 г. а 18.00 на адкрыты сход грамадзкасьці мікрараёну Сухарава, а таксама ўсіх ахвотных менчукоў, на якім адбудзецца вылучэньне дэлегатаў на Беларускі Эўрапейскі Форум.

Мэта Беларускага Эўрапейскага Форуму, які адбудзецца 14 лістапада 2009 году, – падтрымаць паварот Беларусі ў бок Эўрапейскага Зьвязу, зрабіць незваротнымі працэсы эўрапеізацыі Беларусі, мабілізаваць прыхільнікаў эўрапейскага выбару для нашай краіны.

На сходзе 30 кастрычніка, апроч вылучэньня дэлегатаў, будзе абмеркаванай новая палітыка Эўрапейскага зьвязу ў дачыненьні да Беларусі, магчымасьці і шансы для беларускіх праэўрапейскіх сілаў. У другой палове сходу адбудзецца сустрэча зь вядомым беларускім сьпеваком Зьміцерам Вайцюшкевічам, які адкажа на пытаньні ды прасьпявае любімыя песьні.

Вельмі разьлічваю на Вашу прысутнасьць на сходзе. Прашу запрашаць Вашых блізкіх і сяброў. Калі ласка, папярэдне інфармуйце мяне пра Вашае жаданьне быць вылучаным дэлегатам на Форум.

Пачатак а 18.00 па адрасе: Менск, вул. Машэрава (былая Варвашэні), 8 (Управа партыі Беларускага Народнага Фронту).

З павагай,
Аляксандр Лагвінец
a@lahviniec.org

Аляксандр Лагвінец
27 кастрычніка 2009 у 11:11

Нядзельная школа пры прыходзе Св. Архангела Міхаіла

Пры прыходзе Св. Архангела Міхаіла (у Сухаварава) пачаўся набор дзяцей і падлеткаў у групу нядзельнай школы з беларускай мовай навучання. Даведацца больш дакладную інфармацыю і запісацца ў групу можна ў храме (спісы ляжаць на стале, які стаіць у храме) альбо па тэлефоне 80296952425, праз емэйл priest.al@gmail.com (а.Аляксандар). Заняткі ў школе пачынаюцца пасля 4-га кастрычніка.
8 версьня 2009 у 11:15

Сямейная пара адкрыла ў Мінску беларускамоўную групу ў садку ...Хоць за гэта давялося змагацца 7 месяцаў

main.jpgДар’я КАТКОЎСКАЯ i Ігар КРЭБС вырашылi выхоўваць свайго Алеся на беларускай мове, пачынаючы з самага малога ўзросту. А для гэтага, перш-наперш, трэба было ўладкавацца ў беларускамоўную групу аднаго з дзiцячых садкоў у мiкрараёне Сухарава (менавiта там жывуць нашы героi). Аднак выявiлася, што гэта не такая ўжо i лёгкая справа — вучыцца па-беларуску... Далей
Крыніца: www.zvyazda.minsk.by
15 красавіка 2009 у 21:24

Дыктоўка па роднай мове

Па ніжэй пададзеных спасылках можна знайсьці некаторыя здымкі і расповяд пра дыктоўку.

Радыё свабода
by.milinkevich.org
serabranka.livejournal.com

Да сустрэчы ў суботу 4-га красавіка.

З найлепшымі зычаньнямі,
Алесь Лагвінец

Аляксандр Лагвінец
23 сакавіка 2009 у 13:01

ІІ Агульнанацыянальная дыктоўка 21 сакавіка

21 сакавіка 2009 г. а 14.00 на сядзібе ТБМ (г. Менск, вул. Румянцава, 13, ст.м. Плошча Перамогі) адбудзецца чарговы этап ІІ Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Прысутным будзе прапанаваны для напісаньня дыктоўка "Родная мова" паводле Уладзімера Караткевіча.

Пра гісторыю акцыі апавядзе Уладзімер Падгол,
усім жыхарам Сухарава будзе падказваць Алесь Лагвінец,
уласна сам тэкст дыктоўкі будзе зачытваць Валярына.

Сардэчна запрашаем пазмагацца за прызы, тытул адукаванага беларуса і проста правесьці колькі часу ў прыемнай кумпаніі!

Уваход пакуль вольны :)

P.S. ад сябе: Сухарава, ауу! Мы чакаем цябе ;)

Крыніца: valjaryna.livejournal.com
19 сакавіка 2009 у 06:39

Мілінкевіч: Сапраўдны дыялог пачынаецца з нулявога варыянта

У Мінску адбылася канферэнцыя Руху За Свабоду", на якой былі прынятыя змены ў статут і абмеркавана стратэгія арганізацыі на бліжэйшы перыяд. ...
Крыніца: by.milinkevich.org
18 лютага 2009 у 06:30

Сьвята беларускай нацыянальнай культуры «Галасы стагодзьдзяў»

З 26.01.2009 па 31.01.2009 году на працягу шасьці вечароў у канцэртнай залі музычнай школы №19 г. Менску адбудзецца ў чацьверты раз запар Сьвята беларускай нацыянальнай культуры. ...
28 студзеня 2009 у 06:24

Выведение политики из области риторики

Сегодня открываются огромные возможности для работы с населением Беларуси. Альтернативное видение востребовано гражданами. Это вызов. И от того, насколько белорусские демократы смогут этот вызов воспринять и развернуть ситуацию в лучшую сторону, зависят их успехи или неудачи. Чытаць далей
Крыніца: br.minsk.by
21 студзеня 2009 у 12:26

Александр Лукашенко едет в Украину

Беларусь должна публично поддержать европейские и евроатлантические устремления Украины и наконец-то начать проводить ответственную региональную политику. Далей
Крыніца: Народная воля
21 студзеня 2009 у 12:25