Уваход


рэгістрацыя
"Навіны Сухарава №3"
Навіны Сухарава №3
№2  №1 
Падлучайцеся
Ales Lahviniec on Facebook Follow Ales Lahviniec on Twitter Ales Lahviniec on LiveJournal Ales Lahviniec Vkontakte
Стужка
RSS 2.0 Feed ATOM Feed
Кантакты
8 (029) 509-90-93
8 (029) 606-10-34
info@sunaviny.org
П.С. 148 г. Мінск 220005
Рух "За Свабоду"

І вы-такі думаеце, што вас прапусьцяць у дэпутаты? Сколькі сілаў патрачана, а для чаго

Сапраўднага падліку галасоў ня будзе. Сілы не патрачаныя, выкарыстаныя, каб паказаць, што мы ёсьць, што мы гатовыя і здольныя перамагаць. У той момант, калі ўлада больш пахісьнецца і людзі актыўна захочуць пераменаў.

Пазначце самі вялікі плюс і самы вялікі мінус бягучай кампаніі ў мясцовыя саветы. Дзякуй.

Самы вялікі плюс: моладзь і падлеткі вельмі пазытыўна рэагуюць на мае прапановы. У школе, дзе дырэктарам уладная кандыдатка Мушніцкая, мяне ў ейнай прысутнасьці сустракалі воклічамі “а вось наш дэпутат”, нават прапаноўваючы сфатаграфавацца разам з усёй клясай.
Самы вялікі мінус: Перажываю, што тое, што я раблю зараз -- у палітычным сэнсе разьлічана на будучыню і не дасьць палітычнага эфэкту адразу ж, сёньня, бо вынікі галасаваньня будуць сфальсыфікаваныя, гэта ўжо адбываецца на датэрміновым галасаваньні.

Целиком и полностью разделяю Вашу позицию! Блогодарю за мужество! В стране где идеологией является ложь и лицемерие чиновников свободные выборы не реальны! Ветеран боевых действий в Афганистане Орновский ВС.

Дзякуй вялікі за Вашыя словы падтрымкі, Спадар Арноўскі! Менавіта падтрымка сяброў, студэнтаў, выбарцаў даюць ўпэўненасьць і моц дзеля далейшай дзейнасьці.

Алесь, дэпутаты, якія будуць "прызначаны" па Вашай акрузе нямала абяцаюць выбарцам - і ўладкаваньне двароў і будаўніцтва басейну. Ці існуюць нейкія рычагі ўздзеяньня на дэпутатаў пасьля т.зв. абраньня каб прымусіць іх выканаць абяцаньні, ці зьбіраецеся вы такімі рычагамі карыстацца ці неяк кантактаваць і супрацоўнічаць з выбраным дэпутатам падчас сваіх мясцовых кампаніяў па-за выбарамі?
Дзякуй.

Збольшага ўладныя стаўленьнікі абяцаюць тое, што ўжо заплянавана і ўсё адно будзе калісьці выканана. Так, наша задача – каб быў грамадзкі кантроль абяцаньняў. Будзем карыстацца наяўнымі рычагамі (звароты, публічная дыскусія, інфармаваньне праз друкаваныя матэрыялы), каб дамагацца свайго ў выніку мясцовых кампаніяў. Але ня думаю, што будзем легітымізаваць дэкаратыўных стаўленьнікаў улады праз звароты наўпрост. Галоўнае – мабілізаваць падтрымку людзей і дзейнічаць разам. Тады ёсьць шанец, што ўлады адрэагуюць.

Алесь, гэта не першая Ваша кампанія. Ці ўзгадваюць Вас людзі, як рэагуюць?

Ведаеце, на пачатку гэтай кампаніі я сапраўды крыху баяўся хадзіць зьбіраць подпісы, пры тым, што маю вялікі папярэдні досьвед. Быў страх, што прыйду ў кватэры, дзе за мяне падпісваліся, а мне скажуць “Колькі можна наступаць на тыя ж самыя граблі!”. Але 90 працэнтаў з тых, хто мяне ўзгадваў, рэагавалі пазытыўна. Цягам жа агітацыйнай кампаніі пераканаўся, што рашэньне балятавацца нават у вельмі няроўных і несправядлівых умовах было правільным. Можа паўтаруся: калі нас няма падчас выбарчай кампаніі, у людзей вельмі мала магчымасьцяў даведацца пра нас як пра палітычную альтэрнатыву.

Аляксандар, вас ведаюць як перакладчыка, выкладчыка, дарадцу Мілінкевіча. А вось як палітык вы ня надта вядомы. Дык хто такі Аляксандар Лагвінец - палітык і кандыдат у дэпутаты?

Лепш, канешне гэтае пытаньне адрасаваць маім выбарцам, жыхарам Сухарава. Адно скажу, што ў маіх кампаніях я стараюся выкладвацца на ўсе 100%, падаваць прыклад камандзе і людзям, як мусіць дзейнічаць чалавек, што шукае падтрымку, - сам зьбіраю подпісы, стаю ў пікетах, арганізую людзей. У палітыцы я яшчэ і таму, што магу разьлічваць на маю каманду, дынамічных і адкрытых людзей, зь якімі мяне яднае грамадзянскі абавязак і жаданьне дзейнічаць на карысьць зьменаў да лепшага ў нашай краіне. У маім станаўленьні як палітыка важную ролю адыграла мая першая кампанія ў 2004 годзе, калі я, па выразу майго блізкага сябра, скакаў ў басэйн, ня ўмеючы плаваць і ня ведаючы, ці ёсьць там вада. У выніку тае кампаніі я шмат чаму навучыўся і адчуў, што магу быць лідэрам і весьці за сабой людзей.

Алесь, Вашы перавагі ў спорце (футбол, хакей) і музыцы, як айчынных, так і замежных. Што было найбольшым выпрабаваньнем у Вашым жыцьці?

Футбол па-за канкурэнцыяй. Плюс ровар. Куміры дзяцінства – Сяргей Гоцманаў і Юрген Клінсман. На гарышчы ў бацькоў – сотні здымкаў футбалістаў, выразаных тады з розных спартовых выданьняў. Каманда – Менскае “Дынама”-1982. Таксама здаўна хварэю за нямецкую футбольную зборную. Немцы ўмеюць дамагацца максымуму, выкладаючыся па поўнай. Дарэчы, вельмі радуюся, што мой сын Антось вялікі футбольны заўзятар. Ён таксама добра гуляе.
Падабаецца рок-музыка. Вельмі цаню творчасьць Лявона Вольскага і Зьміцера Вайцюшкевіча, бо тут размова ідзе ня толькі пра высокую якасьць, але і пра вельмі выразную грамадзянскую пазыцыю. З замежных люблю “Queen”, Bon Jovi. Разам з жонкай люблю слухаць George Michael i Joe Dassin.
Самае вялікае выпрабаваньне – гэта ўсё ж першая палітычная кампанія, калі адчуў, што ня толькі хачу, але і магу.

Далучаюся да пытання Алеся з Менску.
Маё пытанне: Ці выкарыстоўваюць вашыя канкурэнты якія небудзь прыёмы чорнага піару? І увогуле, як у параўнанні з мінулымі выбарчымі кампаніямі падрыхтаваныя іхныя агітматэрыялы?
Посьпехаў Вам!

Дзякуй за добрыя словы! Алесю ўжо адказаў. Што да чорнага піяру, мясцовыя ідэолягі на закрытых сустрэчах у ЖЭСах, садках і школах распускаюць чуткі, што я нібыта жыву за мяжой, а ў Беларусь прыяжджаю толькі пад выбары. Не дачакаюцца! Для разумных людзей такі піяр ня дзейнічае. Начальніка майго ЖЭСу, ён жа “нязьменны” старшыня ўчастковай камісіі, які паўтарыў гэтую лухту маёй даверанай асобе Аляксею Кавальцу, я ў прысутнасьці двух афіцэраў міліцыі назваў хлусам. Той проста ўцёк.

Вітаю!
Ці маюць нейкія рычагі ўлады сёньняшнія дэпутаты? Каго з сёньншніх дэпутатаў Вы ведаеце?
Вы пыхлівая асоба, ці амбіцыйная?
Ці лічыце, што сярод апазыцыйных палітыкаў шмат каньюктуры?

Сёньняшніх дэпутатаў ведаю, але не асабіста. Здаровыя амбіцыі павінны быць у кожнага. Толькі варта заўсёды быць самым вялікім крытыкам самога сябе. Тады ня будзе пыхі.
Кан’юктура – пашыраная зьява ў нашым грамадзтве. Апазыцыя і ейныя лідэры – частка гэтага грамадзтва.

Алесь, ці ёсць сэнс дамагацца паляпшэння жыцця жыхароў Сухарава бяз дэпутацкай пасады?

Відавочна, ёсьць! На жаль, не заўсёды атрымліваецца рэгулярна дзейнічаць дзеля гэтага. Буду выпраўляць сытуацыю.

Товарищ Логвинец.
Вы, видно, человек умный.
Даже, где-то, образованный.
Вот с 2004 года всё по Сухаревскому округу ходите.
Бумажки народу раздаёте.
Не могли бы вы сказать какова судьба ваших бумажек?
Нашёл ли народ им применение?
Что этот народ с ними делает?
Не проводили лы вы научные исследования по этому вопросу?
Не задумывались ли вы также о сохранении леса который безжалостно спиливают на ваши бумажки?
Или вы пользуетесь бумажками Страсбургского леса?


И второй очень важный вопрос.
Сколько лет вы ещё собираетесь бродить по этому округу?
И бумажки раздавать?

1. Спадар Глеб, рады, што Вас цікавіць экалёгія (ведаеце анэкдот пра абмеркаваньне экалёгіі ў постсавецкім парлямэнце?)! Паходжаньне маіх матэрыялаў – беларускае. Кошт - 280 000, што выдзяляюць кандыдатам у дэпутаты. Лёс любых улётак быць або прачытанымі і адкладзенымі, або выкінутымі адразу. Што заўважыў падчас гэтай кампаніі, што шмат людзей іх чытаць. Адзін спадар нават у мяне ўдакладняў на пікеце: “А Аляксандр і Алесь – адно імя? Бо пад здымкам напісана Аляксандр, а Вайцюшкевіч, Каткоўская ды Мілінкевіч хваляць Алеся”.
Наконт аховы лесу. Ведаеце, на выпрадукоўваньне паперы ідзе тое, што адмыслоўцы называюць балянсы. Драўніну такой якасьці Беларусь ня ў стане усю прадаць. Таму, не турбуйцеся! Тым больш, што я, гэтаксама як і сотні жыхароў Сухарава – прыемнае зьдзіўленьне гэтай кампаніі – сартыруем адыходы і выкідваем паперу ды плястыкавыя пляшкі ў адмыслова пастаўленыя кантэйнэры.
2. Буду балятавацца да таго моманту, пакуль ня выйграю, альбо ня ўбачу, што мая палітычная фігура не даспадобы маім выбарцам. А гэта я магу ўбачыць толькі тады, калі будуць сумленныя, справядлівыя выбары і рэальны падлік галасоў.

1. Для мяне самае цікавае ў вашай біяграфіі тое, што вы ў 35 год прыйшлі да палітыкі, да Руху “За Свабоду”.
Як ставяцца Рух і выбаршчыкі вашай акругі да сённяшніх выбараў у мясцовыя Саветы? Як выбаршчыкі вашай акругі ставяцца да Руху “За Свабоду” ў вогуле і да палітыка Аляксандра Мілінкевіча ў прыватнасці?
2. “У Беларусі выбараў ужо даўно няма, а дэпутатаў прызначаюць зьверху," - зазначана ў вашай улётцы.
Колькі часу пэўна ўжо няма выбараў на Беларусі? Вы маеце факты, доказы аб гэтых парушэннях Канстытуцыі альбо на вашай улётцы было шмат свабоднага месца і яго трэба было чымсьці папулісцкім запоўніць?
Калі "падлік галасоў зьяўляецца самай закрытай і ганебнай часткай нашых выбараў," як сказана ў той жа вашай улётцы, то якая самая адчыненая і праведная частка выбараў за апошнія 15 год?
Дзякуй.

Шаноўны Спадар Анатоль,
1. Так, актыўнай палітычнай дзейнасьцю я пачаў займацца ў 32 гады. Хаця, ці падпадае пад азначэньне “палітыка” у Беларусі факт беларускамоўнасьці (несьвядома ад маленства, а сьвядомы выбар быў зроблены ў 1989 годзе, калі я паступіў на гістфак), змаганьне за беларускамоўны садок для сына, публічныя лекцыі, сяброўства з Алесям Міхалевічам ад часоў нашага оксфардзкага стажыяваньня і г.д.?
Прадстаўнікі Руху “За Свабоду” удзельнічаюць у кампаніі мясцовых выбараў. Наша задача – гэта прапанаваць выбарцам якасную альтэрнатыву ў выглядзе дасьведчаных і параўнальна вядомых у сваёй мясцовасьці людзей. Лічу, што многія “рухаўскія” кандыдаты маюць добрыя шанцы на перамогу пры справядлівым падліку. Стаўленьне ў Сухараве да Руху і Аляксандра Мілінкевіча пераважна пазытыўнае. Я сьвядома пайшоў на палітызацыю маёй кампаніі, выкарыстаў наш супольны здымак на першай старонцы ўлёткі і на постэры і па рэакцыі людзей бачу, што не прагадаў.
2. Самая адкрытая частка – гэта “зводны” плякат кандыдатаў ды бутэлькі, зь якіх разьліваюць па савецкаму “рэлігійнаму” звычаю на ўсіх участках. Карацей, “сьвята дэмакратыі”.

Вы сказали что Милинкевич самый выдающийся политик нашего времени. Мы согласны. На втором месте, разумеется, вы.
Не могли бы вы сказать кто на третьем, четвёртом, пятом, шестом и так до пятидесяти? Или , хотя бы, до десяти. На какое бы место вы отправили Северенца и того шустрого из команды Северенца, кажется Римашевский, который , при живом Милинкевиче, мнит себя Президентом?

Я акрэсьліў сваю пазыцыю і бачаньне таго, хто будзе годным кіраўніком нашай дзяржавы. Я пакуль шукаю посьпеху на мясцовым узроўні, які лічу неабходным для далейшай пасьпяховай кар’еры (хачу вырасьці да міністра эўрапейскай інтэграцыі Беларусі). У Беларусі дастатковая колькасьць маладых і амбітных палітыкаў, якія, спадзяюся, змогуць весьці нашу краіну цывілізаваным шляхам.

Аляксандр, вы былі шмат у якіх краінах. Калі выключыць са спісу Беларусь у якой бы краіне вы пагадзіліся жыць і чаму?

У мяне, жонкі і сына самыя цёплыя ўспаміны ад чатырох месяцаў, што мы правялі ў невялічкім канзаскім мястэчку Вінфілд. Але наша знаходжаньне там было скарочанае мною дзеля таго, каб далучыцца да кампаніі Аляксандра Мілінкевіча ў сьнежні 2005. Ганаруся такім рашэньнем! Таму для мяне Беларусь заўсёды ў сьпісе. І на першым месцы.

1. Алесь, калі пачнеце на мясцовых выбарах займацца мясцовымі ж пытаннямі, а не змаганнем з ідэалогіяй і іншымі ветракамі?
2. З вашым еўрапейскім досведам, вам не падаецца, што Еўрасаюз з яго высокімі падаткамі, цэнзурай у форме паліткарэктнасці, карупцыяй сярод палітыкаў і ігнараваннем волі выбарцаў (згадайце прыняцце Лісабонскай змовы) рушыць роўна туды, куды Беларусь ужо прыйшла?

1. Якраз мясцовымі пытаньнямі і займаемся: тэхнічнае забесьпячэньне паліклінікі, пашырэньне дарогі, парк актыўнага адпачынку, праграма ўпарадкаваньня прыдамавых тэрыторыяў.
2. Эўразьвяз – добраахвотнае палітычнае і эканамічнае аб’яднаньне эўрапейскіх краінаў, якое заснаванае на каштоўнасьцях чалавечай годнасьці, свабоды, дэмакратыі, прававой дзяржавы і правоў чалавека. Чамусьці абсалютная бальшыня беларусаў хоча жыць як і, спадзяюся даволі хутка, у аб’яднанай Эўропе. Таму і робяць эўрарамонты, ходзяць у эўракавярні, ды ашчаджаюць у эўра. Куды “завялі” Беларусь аматары “саўка” усім нам добра бачна.

Перад усім выкажу захапленьне ад Вашай дзейнасьці.
Гэтыя мясцовыя выбары вызначаюцца тым, што практычна ўсе кандыдаты - ад улады і незалежныя - у сваіх агіткампаніях робяць націск на мясцовыя сацыяльныя праблемы. І Вы тут не выключэньне. Адкуль узяўся Ваш сьпіс праблемаў, як Вы плянуеце іх рашаць у выпадку выбраньне ці невыбраньня? Што Вы думаеце, як фармаваліся сьпісы балючых мясцовых праблемаў у Вашых канкурэнтаў?

Сьпіс праблемаў узяўся з анкетаваньня жыхароў па кватэрах у розных кутках Сухарава, што мы праводзілі напярэдадні кампаніі. Далей, гл. мой адказ вышэй на пытаньне Ірыны.

А ваших избирателей интеремсует только ваша общественная деятельность или они спрашивают о семье, какието интимные вещи? Насколько далеко вы готовы пойти в своих откровениях ради голосов?

Чым вышэйшая пасада, тым ніжэйшы парог прыватнасьці ў палітыка. Канешне людзі пытаюцца пра сям’ю, і ім падабаецца, што я жыву па суседзтве, што маю сям’ю.
Я гатовы працаваць дзеля даверу. Мой прынцып – праўда, “откровенія” – гэта крыху зь іншай опэры.

Вы пішаце, што Вы - кандыдат ад Сухарава. Ці можна спадзявацца, што будзе Вамі пад час працы разглядацца і наш невялічкі Чырвоны бор?
Калі Вы так ўпэўнены ў бязвыбар’і, хто ,на Ваш погляд, мае найвялікшыя шанцы на посьпех?
Дзякуй за адказ.

Чырвоны Бор – частка маёй парлямэнцкай акругі. Так што усё будзе ОК. Веру ў тое, што ў нармальнай палітыцы шансы на посьпех даюць сумленнасьць, працавітасьць ды адказнасьць. Раблю мой унёсак, каб палітыка ў Беларусі стала нармальнай.

Ales', poses4ajut li vas misli ostanovitsa i brosit' vse to 4to vi delaete - vziat' genu s sinom i uehat' spokoino prepodavat' kuda-nibud' v evropeiskii universitet? Vi i tak potratili vsu molodost' na po4ti bespoleznuju i bezrezul'tatnuju bor'bu - moget pora o sem'e pozabotitsa?.. Kak 4asto Vi o takom dumaete, dumaete ge ved'?!

Я свой выбар зрабіў. Іншыя магчымасьці заўсёды застаюцца адкрытымі. Лічу сябе пасьпяховым і шчасьлівым чалавекам.

Какое Ваше отношение к гомосексуалам и как на Ваш взгляд политики в Беларуси должны относиться к вопросу свободы сексуальной ориентации человека?

Я да іх не адношуся :). Кожны мае права на прыватнае жыцьцё. Але лічу, што традыцыйная сям’я – гэта па-ранейшаму аснова грамадзтва.

Алесь, У адрозненне ад іншых кандыдатаў, Вы не заклікаеце галасаваць за сябе. Чаму?

Бо ведаю, што справядлівага падліку галасоў чакаць не даводзіцца. Таму хачу заставацца шчырым.

Ales, mnogija sionnia bachac nadzeju u BHD jak u novaj perspektyunaj sile. Jakoe Vasha staulenne da ih? Ci supracounichaece z BHD?

З БХД супрацоўнічаю, стаўленьне добрае. Наконт новых пэрспэктыўных сілаў заяваў было шмат. Пажывем-пабачым.

Вы шмат стасуецеся з апазіцыйнымі палітыкамі - скажыце, як вы да іх ставіцеся, ці абаснаваны меркаваньне народа пра іх як пра лайдакоў і грантасмокаў. Што трэба зрабіць каб зьмяніць такі імідж?

Меркаваньне Лукашэнкі і паскудаў-ідэолягаў = “меркаваньню народа”?

Алесь, скажите какая из женщин Вам нравится больше: Лидия Михайловна Ермошина или Наталия Владимировна Петкевич ?
И почему?

Зь Лідзіяй Ярмошынай мы ў сталай перапісцы з 2004 году. У гэтым годзе пісаў 2 разы. Ёйны стыль мне не даспадобы, але я настойліва працягваю. Да Натальлі Пяткевіч яшчэ не дабраўся. Усяму свой час. А ўвогуле, як жанчына мне вельмі падабаецца мая аднаклясьніца Сьвятлана, зь якой мы ўжо амаль 16 год як пабраныя шлюбам.

Дзень добры, Алесь!
Думаю, маё пытаньне будзе не зусім па тэме мясцовых выбараў, але дакладна па тэме выбараў. Скажыце, калі ласка, ці бачыце Вы надзею на перамогу на наступных прэзідэнцкіх "выбарах" існуючага рэжыму ў выпадку, калі прыхільнікі зьменаў пойдуць некалькімі калёнамі, без адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў?
І ці гатовы Вы асабіста, нягледзечы на сваю пазыцыю дарадцы шаноўнага Аляксандра Мілінкевіча, у першую чаргу як грамадзянін і прыхільнік зьменаў у нашай краіне, падтрымаць кандыдатуру Уладзімера Пракопавіча Някляева ў якасьці адзінага кандыдата ад дэм.сілаў?
Шчыра дзякую за сумленны адказ.

На маю думку, найлепшы адзіны кандыдат – гэта Аляксандр Мілінкевіч. У яго ўжо ёсьць вялікі палітычны капітал. Ён можа выклікаць станоўчыя эмоцыі ў людзей, аб’ехаў усю Беларусь і застаўся дэмакратычным палітыкам нумар адзін, нягледзячы на зьнішчальную крытыку з боку рэжыму і часткі зайздросьнікаў. Меў гонар прысутнічаць на ягоных перамовах з многімі эўрапейскімі палітыкамі.Яго як беларускага палітыка прызнаюць за сваю роўню сусьветныя лідэры. Гэта наша агульнае дасягненьне. Спадзяюся, што ён прыме рашэньне балятавацца гэтым разам, нягледзячы на шматлікія перашкоды.
Вельмі цаню творчасьць Уладзіміра Някляева. Зусім нядаўна скончыў чытаць падпісаную ім для мяне кнігу “Цэнтр Эўропы”. З цікавасьцю сачу за кампаніяй “Гавары праўду”. Спадзяюся, яна паспрыяе абуджэньню грамадзянскай сьвядомасьці беларусаў. Гатовы ў гэтым супрацоўнічаць.

Уважаемый Александр,
Вы очень образованный и умный человек, как видно из Ваших биографических данных.
Ответьте, насколько интеллектуальный уровень человека влияет на успешность его политической карьеры? И как Вы оцениваете интеллект первого президента РБ?

Інтэлект нікому ня шкодзіць. Ён неабходны для прыстойнай палітычнай кар’еры. Згаданая Вамі асоба мае жывёльны палітычны інстынкт, умее быць вельмі падобнай да сярэдняга беларуса, умее выдаваць за праўду самыя ілюзорныя рэчы, аднак ён усё больш перастае быць палітыкам, бо сапраўдны палітык – гэта той, хто здольны выйграваць у канкурэнтнай барацьбе з агульнымі і справядлівымі правіламі гульні, не мяняючы іх. Ня думаю, каб ён быў здольны, напрыклад як Бэрлюсконі, прайграваць выбары, прызнаваць іх вынікі і вяртацца да ўлады на наступных.
Наконт узроўню інтэлекту згадаю толькі выказваньні пра Скарыну і Быкава.

Алесь, распавядзіце як і дзе Вы пазнаёміліся з сваёй жонкай? Што ў ёй Вас найболей прывабіла? Вы ведаеце, што ў краіне сур'ёзныя дэмаграфічныя праблемы. Чаму адукаваныя людзі, як Вы, маюць толькі адное дзіцё? Ці палітыка для Вас важнейшая?

З маёй жонкай мы пазнаёміліся ў школе№ 1 у Дуброўне, куды я патрапіў пасьля аварыі на ЧАЭС. Яна сядзела на пярэдняй парце і была першай, хто прапанаваў дапамогу па атрыманьні кнігаў у бібліятэцы. Прывабілі і па-ранейшаму вабяць сінія-сінія вочы брунэткі(хаця і бляндынкі мне вельмі падабаюцца), ўсьмешка, дасьціпнасьць, прыгажосьць і надзейнасьць. І канешне ж, гатовасьць прыслухацца да халерыка. У нас розныя тэмпэрамэнты, мы дапаўняем адзін аднаго. Яна па знаку задыяку Рыба, а я – Казерог. Мне якраз пашчэнсьціла з Рыбай.
Пра складаную дэмаграфічную сытуацыю ведаем. Так атрымалася, што ў нас пакуль толькі адзін Антосік. Але яшчэ маем трохі часу. Палітыка тут не прычым.

Алесь, сёньня прачытаў пра Тваё патрабаваньне адмяніць выбары ў Сухараўскай пра акрузе, заяву ў пракуратуру і ЦВК. Патлумач калі ласка, у чым справа.

Усё проста. Сёньняшняя ўлада ня здольная прымяняць нават свае ж законы. Сьпісы выбарцаў недакладныя, да паловы людзей ня ўлічаныя, участковыя камісіі складаюцца толькі з ляяльных людзей, ідэолягі кіруюць выбарчым працэсам, камісіі адмаўляюцца прадстаўляць інфармацыю, адбываецца падкідваньне бюлетэняў ў першы ж дзень датэрміновага галасаваньня.

Ці ёсць у вас рэальныя рэсурсы забяспечыць назіранне падчас датэрміновага галасавання і падчас асноўнага галасавання, бо, вядома, што камісіі самі добрых вынікаў не напішуць, калі іх не кантраляваць? Што збіраецеся рабіць пасля сканчэння кампаніі? Дзякуй

Мы плянавалі ахапіць назіраньнем датэрміновае галасаваньне па ўсіх участках. Аднак участкі, што месьцяцца ў адной школе, былі ўпершыню “разьведзеныя” па розных памяшканьнях. Таму мы назіраем за паловай участкаў. На тых участках, дзе няма назіраньня, фальсыфікацыі ўжо ідуць. Мы ахопім назіраньнем усе ўчасткі ў дзень галасаваньня. Але, баюся, падлік галасоў будзе зноў закрыты для назіральнікаў.
Пасьля кампаніі мы будзем працягваць збор подпісаў за парк, дарогу, паспрабуем аднавіць выхад мясцовага бюлетэня “Навіны Сухарава”.

Шаноўны цёзка, якое самае недарэчнае пытаньне Вам задавалі падчас гэтай выбарчай кампаніі? Як бы Вы маглі проста патлумачыць патэнцыйнаму выбарцу, чаму ён мусіць аддаць свой голас за Вас?

1. Пытаньне да сябраў ініцыятыўнай групы: “Ён ліцьвін?”. Потым гэтая асоба вызначыла, што я прадстаўляю Трыпольскую культуру.
2. Я жыву тут, ведаю праблемы Сухарава, працую ня першы год, маю каманду і добрую адукацыю, каб прафэсыйна працаваць на карысьць людзей.

Наколькі, на вашу думку, у Менску створаныя ўмовы для перасоўваньня людзей на інвалідных вазках? Чаго варта спадзявацца гэтай катэгорыі людзей у выніку абраньня вас дэпутатам?

У Менску такія ўмовы недастатковыя. Гатовы абараняць інтарэсы людзей на інвалідных вазках.

Колькі засталося чакаць на забурэньні ў Беларусі армянскага кшталту 2008 году або сёлетняга кіргіскага?

Я прыхільнік мірнага супраціву. Спадзяюся, што ў нас улада памяняецца без крыві. Бравады аб стральбе вельмі паказушныя.

Выдающйся политик современности Милинкевич считает большой ошибкой отказ от участия в выборах. Вы же предлагаете не голосовать.Почему вы не слушаетесь выдающего политика? Который, кстати говоря, вам в отцы годится. И по слухам, когда-то, даже на работу ходил.
Мой сосед , Лексеич,. тоже хочет что-то спросить про выдающегося политика. Но я не хочу чтобы он влезал в мой вопрос и портил его. Он всегда что-нибуль спортит.
Я его научу как задать вопрос в следующем ящике.
Так что ждите.
С демократическим приветом, Германович

Аляксандр Мілінкевіч – прыстойны інтэлегентны чалавек зь вялікім досьведам, у тым ліку і дзяржаўнага кіраваньня. Ён прадстаўляе эўрапейскае аблічча Беларусі. І ёсьць чалавекам, які ў стане змяніць Беларусь да лепшага. Ён таксама, па адукацыі, выхаваньні, паважае чалавечую годнасьць і ня здольны быць дыктатарам. Ён ідзе ва ўладу дзеля Беларусі.

"Горит и кружится планета,
Над нашей родиною дым,
И, значит, нам нужна одна победа,
Одна на всех - мы за ценой не постоим.
Одна на всех - мы за ценой не постоим."

Гэта вядомыя радкі Булата Окуджавы.
Паважаны Алесь,
Калі вам патрэбна перамога на выбарах у дэпутаты Менскага гарсавету, н а в о ш т а тады бяздоказны папулізм аб падліку галасоў і прызначэнні дэпутатаў зьверху на вашых улётках ды нікчэмнае патрабаванне адмяніць гэтыя выбары, накіраванае вамі ў менскую пракуратуру і Цэнтравыбаркам? Навошта, Алесь, калі вам і нам патрэбна толькі перамога?

Я адчуваю, што мае пасланьне пазытыўна ўспрымаецца выбарцамі. Але, на жаль, няшмат хто сёньня гатовы актыўна пратэставаць. На такую мабілізацыю людзей трэба далей працаваць.

Як мяняецца настрой сухараўскіх людзей, іх праблемы. І наколькі яны разумеець паўнамоцтвы мясцовай улады?
Удачы! Вашая энэргія і імпэт захапляюць))

Дзякуй за Вашыя словы!
У грамадзтве настроі чаканьня. Чаканьня зьменаў. А таксама невялікай веры, што іх можна ажыцьцявіць. Яны рэалістычна бачаць, што ўсё вырашае вэртыкаль. У маёй акрузе вельмі мала людзей мае ілюзіі адносна характару рэжыму ў Беларусі.

1. Чаму ніводзін апазыцыйны палітык, да якіх вы належаце, дагэтуль публічна ня ўзьняў пытаньне таго, што адбываецца ў нашых нацыянальных парках і запаведніках, а менавіта высяканьня лясоў, арганізацыю паляваньняў за грошы для замежнікаў і індустрыялізацыю запаведных зонаў, дзе паводле эўрапейскіх стандартаў мусіць быць дазволеная толькі навуковая дзейнасьць?
2. У бальшыні выпадкаў працэс транзыту ад антыдэмакратычнага да дэмакратычнага рэжымаў адбываецца праз эканоміку. У выпадку краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы гэты працэс паказаў, што збольшага адбыўся распродаж зямлі, прыродных рэсурсаў і прамысловасьці гэтых краінаў. Асноўны фокус быў на безкантрольнай іх эксплюатацыі, а зараз яны як частка ЭЗ мусяць аднаўляць тое, што было зьнішчана ці зьнеўжывана выкарыстана. У выпадку, калі вы дойдзеце да ўлады, як менавіта вы плянуеце дзейнічаць, каб з нашай краінай такога не адбылося? Дзякуй за канкрэтны адказ.

1. Калі ласка, дашліце больш падрабязную інфармацыю на a@lahviniec.org Мы гатовыя гэтае пытаньне ўздымаць разам з Вамі.
2. Вельмі грунтоўнае пытаньне. Думаю, мы пастараемся не паўтараць памылкі нашых суседзяў. Вось чаму мы за ўвядзеньне эўрапейскіх стандартаў ужо зараз.

Аляксандар, вы ў палітыцы ўжо гадоў пяць, але за гэты час нічога не дасягнулі. Ваша палітыка выглядае як палітыка намэнклятуры і апартуністаў - самі ня сыйдзем і пэрспэктыўнейшым не дамо. Вы скарысталі свае шанцы. Дык што вы дагэтуль робіце ў палітычнай дзейнасьці?

Толькі буду рады, калі хтосьці будзе рабіць лепш за мяне. Далучайцеся і рабіце лепш!

Як, на Вашу думку, вырашыць моўнае пытанне на Беларусi?! Што для гэтага трэба зрабiць?!

Беларускую мовы трэба падтрымліваць і разьвіваць. Дзяржава мусіць гарантаваць рэальнае дзьвюхмоўе. Нават яго зараз няма. Калі ўмовы будуць роўныя, перакананы, што беларуская мова будзе галоўнай. Таксама трэба працягваць індывідуальныя ды грамадзкія намаганьні, каб мова гучэла паўсюль, а не чакаць, што з дапамогай дзяржавы ўсё вырашыцца.

Александр, как вы считаете, является ли Рада БНР во главе с госпожой Сурвиллой законным представителем интересов белорусского народа? Как вы оцениваете их деятельность? И еще, как Вы относитесь к Зенону Поздняку и видите возможное сотрудничество между Поздняком и вашим лидером Милинкевичем? Считаете ли Вы это возможным согласно идеологическим и моральным принципам?

Рада БНР увасабляе беларускую дзяржаўніцкую традыцыю. Яна павінна дзейнічаць да таго моманту, пакуль у Беларусі канчаткова не ўсталюецца дэмакратычная беларуская дзяржава, якая будзе адстойваць нашыя нацыянальныя інтарэсы. Нас яднае любоў да Беларусі. Гэта вельмі трывалая глеба для супрацоўніцтва.

Калі вы ня можаце прадставіць сябе як палітыка, як вынікае з вашага адказу на пытаньне пра тое, хто такі Аляксандар Лагвінец, то што тады вы робіце ў палітыцы і чаму людзі мусяць за вас галасаваць?

Галасуюць, шаноўны Антось! Але пакуль што галасы маіх выбарцаў ня лічаць.

Share
Крыніца: Радыё свабода
30 красавіка 2010