Уваход


рэгістрацыя
"Навіны Сухарава №3"
Навіны Сухарава №3
№2  №1 
Падлучайцеся
Ales Lahviniec on Facebook Follow Ales Lahviniec on Twitter Ales Lahviniec on LiveJournal Ales Lahviniec Vkontakte
Стужка
RSS 2.0 Feed ATOM Feed
Кантакты
8 (029) 509-90-93
8 (029) 606-10-34
info@sunaviny.org
П.С. 148 г. Мінск 220005
Рух "За Свабоду"

Але пры ўмове, што Беларусь будзе рабіць рэальныя крокі па дэмакратызацыі грамадскага жыцця ўнутры краіны

"ЕС гатовы далей эканамічна супрацоўнічаць з Беларуссю пры ўмове, што Беларусь будзе рабіць рэальныя крокі па дэмакратызацыі грамадскага жыцця ўнутры краіны", — менавіта такой, на думку дарадцы Аляксандра Мілінкевіча Алеся Лагвінца, хутчэй за ўсё будзе агульная лінія розных органаў Еўрасаюза. Зараз Алесь Лагвінец разам з Анжалікай Борыс і Аляксандрам Мілінкевічам знаходзіцца ў Бруселі па запрашэнні Еўрапейскага парламента.

Аляксандр Мілінкевіч лічыць, што ЕС будзе выкарыстоўваць эканамічныя рычагі, каб уплываць на сітуацыю, і будзе выконвацца палітыка пакрокавага збліжэння.

Як даведалася Еўрарадыё, 23 лютага на сустрэчы з прадстаўнікамі Дэлегацыі Еўрапарламента па адносінах з Беларуссю прысутнічалі і беларускія дыпламаты. Намеснік старшыні місіі Беларусі пры ЕС Юрый Амбразевіч прадставіў афіцыйную пазіцыю наконт сітуацыі вакол Саюза палякаў. Паводле яго словаў, гэта ўнутраны канфлікт, які не мае палітычнай падаплёкі. Разам з тым, цяперашняя сітуацыя мусіць вырашацца супольнымі дзеяннямі ЕС і Беларусі.

Анжаліка Борыс тлумачыла еўрадэпутатам, што сітуацыя вакол Саюза палякаў — зусім не ўнутраны канфлікт, як яе апісваюць беларускія ўлады, але выпадак парушэння ўладамі Канстытуцыі Беларусі. І што гэта тычыцца не толькі Саюза палякаў, але ўсіх незалежных арганізацый, якія існуюць у Беларусі.

Анжаліка Борыс: "Вельмі важна, што мы маглі прадставіць, што гэта выпадак парушэння правоў чалавека на Беларусі, парушэнне правоў меншасці, парушэнне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, згодна з якой мы маем права закладаць арганізацыі меншасці. Згодна з Канстытуцыяй, улады не маюць права ўмешвацца ва ўнутраныя справы арганізацыі, пры дапамозе міліцыі выцягваць людзей з Дамоў польскіх. На суды нас не дапушчаюць, міліцыя затрымоўвае ўсіх сяброў. Які ж гэта ўнутраны канфлікт?"

Даваць ацэнку эфектыўнасці дзеянняў Еўрасаюза ў вырашэнні сітуацыі з Саюзам палякаў Анжаліка Борыс не стала. Згодна з яе словамі, час пакажа.

Сёння па паседжанні міні-сесіі Еўрапарламента па Беларусі будуць прысутнічаць прадстаўнік Еўракамісіі, а таксама прадстаўнік Савета міністраў ЕС — міністр па еўрапейскіх справах Іспаніі Дыега Лопес Гарыда, паведаміў Еўрарадыё Алесь Лагвінец.

23 лютага Аляксандр Мілінкевіч і Анжаліка Борыс сустракаліся з Прэзідэнтам Еўрапарламента Ежы Бузэкам, еўрадэпутатамі з Дэлегацыі Еўрапарламента па адносінах з Беларуссю, старшынёй Дэлегацыі Еўрапарламента ў Парламенцкую Асамблею Еўранэст Крысціянам Вігеніным.

Share
Крыніца: euroradio.fm
24 лютага 2010