У Сухараве
Алесь Лагвінец: Можна быць паспяховым і не ісці ва ўслужэнне гэтаму рэжыму
Сухараўская акруга № 30па выбарах дэпутата Мінскага гарсавета – адна з найбольш пладавітых – за дэпутацкі мандат змагаюцца сем кандыдатаў. Адзін з сямёркі – 38-гадовы палітолаг Алесь Лагвінец, які пазіцыянуецца як беспартыйны кандыдат. Хаця не хавае, што з’яўляецца адным з сузаснавальнікаў руху “За свабоду”.Выбарчая кампанія набліжаецца да фінішу, аднак у жыцці гэтага не бачна – вакол цішыня і спакой.
Сённяшні госць – кандыдат у дэпутаты Мінскага гарсавета Алесь Лагвінец. ...
Хвіліны галоснасці
Увечары, 14 красавіка адбыўся радыёвыступ дарадцы старшыні Руху “За Свабоду”, кандыдата ў дэпутаты па Сухараўскай акрузе Алеся Лагвінца. Выступы кандыдатаў у дэпутаты пачынаюцца а 18 гадзіне. Улады абяцалі цалкам адмовіцца ад цэнзуры тэкстаў. Прынамсі, ў Мінску гэтае абяцанне пакуль выконваецца. ...Алесь Лагвінец: разумею, што ахвярую сваім аўтарытэтам
Паспяховы палітык мусіць умець дарыць надзею на «светлае заўтра», своечасова расказаць тым, хто яго падтрымлівае, пра зробленую працу і выпраменьваць пазітыў. Часткова гэтыя складнікі мелі месца ў першай прэзідэнцкай кампаніі дзеючага кіраўніка Беларусі. Спрацавала. Цяпер новая палітычная генерацыя спрабуе згуляць па тых жа правілах і замест татальнай крытыкі ўсіх і ўсяго прапануе вырашэнне лакальных праблем. Магчыма, шырокай вядомасці і ўсеагульнай народнай падтрымкі гэта не прыносіць, але лаяльнасць і разуменне ў пэўных колах — так. ...Выбары-граблі
Такім чынам, я зноў балятуюся ў маім Сухараве. Я ўсьведамляю ўсе рызыкі быць кандыдатам і праводзіць кампанію ва ўмовах адсутнасьці рэальнага падліку галасоў. Але я іду на “выбары”, каб у выбарцаў існавала сапраўды якасная альтэрнатыва. Няхай сёньня мой выбарца ня ў стане адстаяць свой голас на выбарчым участку або на Плошчы, але галоўнае, каб у яго ўвесь час была магчымасьць выбару, гэта значыць — магчымасьць мысьліць, ацэньваць, параўноўваць і выбіраць. ...
Кандыдат у дэпутаты Лагвінец прапануе пашырыць дарогу
Алесь Лагвінец зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты ў Менскі гарсавет у менскім мікрараёне Сухарава. «Свабодзе» Алесь Лагвінец распавёў пра мясцовыя праблемы і падзяліўся меркаваньнямі пра актыўнасьць жыхароў мікрараёну адносна выбараў. Глядзіце відэа. ...Тэкст выступу кандыдата ў дэпутаты па Сухараўскай акрузе Аляксандра Лагвінца на мітынгу, прысвечанаму 92-ой гадавіне Беларускай Народнай Рэспублікі.
Шаноўныя сябры!
Ад імя Руху “За Свабоду” сардэчна вітаю вас тут, у цэнтры нашай сталіцы, і віншую з самым галоўным нацыянальным сьвятам беларусаў.
Дзякуй усім, што прыйшлі сёньня на сьвята сюды, дзе б’юцца тысячы сэрцаў іншай, лепшай, вольнай, эўрапейскай Беларусі.
...Байкатаваць ці змагацца? (Відэа)
Сёлетнія мясцовыя выбары маюць стацца тэстам на дэмакратычныя змены і задзелам на будучыя выбары прэзідэнта. А таму і апазіцыйныя палітыкі выкарыстоўваюць мясцовую кампанію, каб нагадаць грамадзянам пра галоўны выбар краіны ў палітычным календары.
Вясна – пакуль толькі паводле календара, як і выбары дэмакратычныя – толькі на паперы. Гэта разумеюць і апазіцыйныя палітыкі, і шараговыя выбарцы.
...Аніводны незалежны прадстаўнік у камісіях Сухараўскай акругі

Чыноўнікі Фрунзенскага раёну баяцца празрыстых выбараў.
Ніводны з незалежных вылучэнцаў ад грамадзянаў не быў уключаны ў склад участковых выбарчых камісіяў па Сухараўскай акрузе.
Адміністрацыя Фрунзенскага раёну адмовіла 191 выбарцу Сухараўскай выбарчай акругі № 30, не ўключыўшы ў склад 11 ўчастковых камісіяў аніводнага з 13 незалежных прэтэндэнтаў.
...Чыноўнікі хаваюць час утварэння ўчастковых камісій
Прэтэндэнту ў дэпутаты па Сухараўскай выбарчай акрузе № 30 прадстаўнікі адміністрацыі Фрунзенскага раёна адмовіліся паведаміць інфармацыю пра дату і час правядзення паседжання для ўтварэння ўчастковых выбарчых камісіяў па выбарах дэпутатаў Мінгарсавета.
Дарадца старшыні Руху “За Свабоду” Алесь Лагвінец, які вылучаецца па Сухараўскай выбарчай акрузе № 30, падаў з гэтай нагоды заяву ў ЦВК.
...Дыскрымінацыйная рэклама ў памяшканні выбарчай камісіі

Наведвальнікаў тэрытарыяльнай раённай выбарчай камісіі Фрузенскага раёну Мінску сустракае вялізны стэнд грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.
Гэтую недарэчнасць заўважылі актывісты Руху “За Свабоду” Алесь Лагвінец і Алесь Таўстыка, якія прынеслі дакумэнты для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы кандыдата на красавіцкія выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў.
...





