У Сухараве
Курс "Эўрапейская інтэграцыя", набор 2009-2010
У супрацоўніцтве з Беларускім Калегіюмам і Таварыствам Беларускае мовы абвяшчаю набор слухачоў на курс “Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Эўразьвязу”.
Мэта курсу - прадставіць дэталёвую карціну палітычных працэсаў і асноўных палітыкаў Эўразьвязу, паказаць асноўныя мадэлі і характарыстычныя рысы эвалюцыі ЭЗ, разьвіць у слухачоў навыкі аналізу эўрапейскіх інтэграцыйных працэсаў. У рамках курсу адбываюцца дэбаты і абмеркаваньні гісторыі дачыненьняў, актуальных пытаньнях ды мадэляў будучага ўзаемадзеяньня паміж Беларусьсю і аб’яднанай Эўропай.
Курс складаецца з 16 заняткаў. Слухачы курсу маюць магчымасьць браць удзел у праграмах абмену, якія рэалізуецца супольна з эўрапейскімі адукацыйнымі ўстановамі, у прыватнасьці Каледжам Эўропы (Наталін, Польшча).
Мова выкладаньня курсу – беларуская. Для вывучэньня ўсіх матэрыялаў курсу веданьне ангельскае мовы вельмі пажаданае.
Арганізацыйнае спатканьне адбудзецца ў пятніцу 06 лістапада 2009г. а 17.00 на сядзібе Таварыства беларускай мовы (вул. Румянцава, 13).
Распаўсюд дадзенае інфармацыі сярод зацікаўленых асобаў, а таксама на сайтах і блёгах толькі вітаецца.
Дадатковая інфармацыя
+375296061034
a@lahviniec.org
Адкрыты сход грамадзкасьці мікрараёну Сухарава
Шаноўнае Спадарства!
Сардэчна запрашаю Вас у пятніцу 30 кастрычніка 2009 г. а 18.00 на адкрыты сход грамадзкасьці мікрараёну Сухарава, а таксама ўсіх ахвотных менчукоў, на якім адбудзецца вылучэньне дэлегатаў на Беларускі Эўрапейскі Форум.
Мэта Беларускага Эўрапейскага Форуму, які адбудзецца 14 лістапада 2009 году, – падтрымаць паварот Беларусі ў бок Эўрапейскага Зьвязу, зрабіць незваротнымі працэсы эўрапеізацыі Беларусі, мабілізаваць прыхільнікаў эўрапейскага выбару для нашай краіны.
На сходзе 30 кастрычніка, апроч вылучэньня дэлегатаў, будзе абмеркаванай новая палітыка Эўрапейскага зьвязу ў дачыненьні да Беларусі, магчымасьці і шансы для беларускіх праэўрапейскіх сілаў. У другой палове сходу адбудзецца сустрэча зь вядомым беларускім сьпеваком Зьміцерам Вайцюшкевічам, які адкажа на пытаньні ды прасьпявае любімыя песьні.
Вельмі разьлічваю на Вашу прысутнасьць на сходзе. Прашу запрашаць Вашых блізкіх і сяброў. Калі ласка, папярэдне інфармуйце мяне пра Вашае жаданьне быць вылучаным дэлегатам на Форум.
Пачатак а 18.00 па адрасе: Менск, вул. Машэрава (былая Варвашэні), 8 (Управа партыі Беларускага Народнага Фронту).
З павагай,
Аляксандр Лагвінец
a@lahviniec.org
Нядзельная школа пры прыходзе Св. Архангела Міхаіла
Пры прыходзе Св. Архангела Міхаіла (у Сухаварава) пачаўся набор дзяцей і падлеткаў у групу нядзельнай школы з беларускай мовай навучання. Даведацца больш дакладную інфармацыю і запісацца ў групу можна ў храме (спісы ляжаць на стале, які стаіць у храме) альбо па тэлефоне 80296952425, праз емэйл priest.al@gmail.com (а.Аляксандар). Заняткі ў школе пачынаюцца пасля 4-га кастрычніка.Сямейная пара адкрыла ў Мінску беларускамоўную групу ў садку ...Хоць за гэта давялося змагацца 7 месяцаў
Дар’я КАТКОЎСКАЯ i Ігар КРЭБС вырашылi выхоўваць свайго Алеся на беларускай мове, пачынаючы з самага малога ўзросту. А для гэтага, перш-наперш, трэба было ўладкавацца ў беларускамоўную групу аднаго з дзiцячых садкоў у мiкрараёне Сухарава (менавiта там жывуць нашы героi). Аднак выявiлася, што гэта не такая ўжо i лёгкая справа — вучыцца па-беларуску... Далей
Дыктоўка па роднай мове
Па ніжэй пададзеных спасылках можна знайсьці некаторыя здымкі і расповяд пра дыктоўку.
Радыё свабода
by.milinkevich.org
serabranka.livejournal.com
Да сустрэчы ў суботу 4-га красавіка.
З найлепшымі зычаньнямі,
Алесь Лагвінец
ІІ Агульнанацыянальная дыктоўка 21 сакавіка
21 сакавіка 2009 г. а 14.00 на сядзібе ТБМ (г. Менск, вул. Румянцава, 13, ст.м. Плошча Перамогі) адбудзецца чарговы этап ІІ Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Прысутным будзе прапанаваны для напісаньня дыктоўка "Родная мова" паводле Уладзімера Караткевіча.
Пра гісторыю акцыі апавядзе Уладзімер Падгол,
усім жыхарам Сухарава будзе падказваць Алесь Лагвінец,
уласна сам тэкст дыктоўкі будзе зачытваць Валярына.
Сардэчна запрашаем пазмагацца за прызы, тытул адукаванага беларуса і проста правесьці колькі часу ў прыемнай кумпаніі!
Уваход пакуль вольны :)
P.S. ад сябе: Сухарава, ауу! Мы чакаем цябе ;)
«Наша Ніва» ў аб’ектыве
Агенцтва Франс-Прэс пра распаўсюд "Нашай Нівы" у Сухараве:www.nn.by
Ролік можна знайсьці і тут:
belarus-live.tv
Арганізуецца беларускамоўная група ў дзіцячым садку ў Сахараве
На падставе маёй перапіскі з раённым выканкамам вымалявалася наступная інфармацыя: для арганізацыі беларускамоўнага гуртка неабходна да красавіка перадаць 15 заяваў бацькоў 3-4 год, якія жадаюць наведваць такі гурток. На дадзены момант есьць 2 жадаючых. Заявы, хутчэй за ўсе, будзем падаваць у дзіцячы садок на вул.Чайлыткі (за супермаркетам Вэстэр), бо па маёй інсайдэрскай інфармацыі там есьць патрэбныя кадры, якія нават па жыцьці размаўляюць на бел.мове.
Такім чынам, шукаю 13 бацькоў, якія жадаюць з восені 2009 г. аддаць сваіх дзяцей 3-4 год у беларускамоўны гурток у мікрараене Сухарава г.Менску. Арганізацыйныя (і кантрольныя) абавязкі бяру на сябе. Зьвязвацца: +375 29 395 73 99 Дар'я або праз акаунты скайп і гмэйл - apalonik
Піяр і распаўсюд вітаецца. Пакуль шукаю празь інтэрнэт, хутка пачну спаміць у паштовыя скрыні суседзяў)
Набор на курс "Эўраінтэграцыя"

Аляксандр Лагвінец у супрацоўніцтве з Беларускім Калегіюмам (bk.baj.by) і Таварыствам Беларускае мовы (tbm.org.by) абвяшчае набор слухачоў на курс "Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Эўразьвязу".
Мэта курсу - прадставіць дэталёвую карціну палітычных працэсаў і асноўных палітыкаў Эўразьвязу, паказаць асноўныя мадэлі і характарыстычныя рысы эвалюцыі ЭЗ, разьвіць у слухачоў навыкі аналізу эўрапейскіх інтэграцыйных працэсаў.
...Шапікі... яны вярнуцца
Шапікі паступова зьнікаюць з нашых вуліц. Чытайце аб гэтым у дзёньніку нашага суседа па Сухараве.Чытаць






