Навіны
Лукашэнка становіцца ўсё больш незгаворлівым
Аналітык Андрэй Ляховіч каментуе зрыў паседжання дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, якое меркавалася правесці 1 снежня.
− Лукашэнка хоча, каб Расія спраўна плаціла за выкананне Беларуссю ролі “шчыта” і “фарпоста” перад Захадам і НАТА, а таксама за падтрымку яе на міжнароднай арэне. Але гэтага, па меркаванню беларускага боку дастаткова. На думку нашых уладаў, Расія не павінна патрабаваць большага. Беларусь хоча самастойна вызначаць характар стасункаў з Захадам. Расія павінна пагадзіцца з тым, што Беларусь самастойна вызначае інвестыцыйную палітыку, а таксама з тым, што беларускае грамадства не вельмі імкнецца інтэгравацца з Расіяй “па-сапраўднаму”, − лічыць Андрэй Ляховіч.
...Мілінкевіч даслаў ліст Хэльзе Шмід
Лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч у лісце дырэктару Генеральнага сакратарыята Рады Еўрапейскага Звязу Хэльге Шмід падкрэсліў неабходнасць поўнага спынення палітычных рэпрэсіяў у Беларусі. ...Новыя цытаты Лукашэнкі ад Падгола на нашым сайце.

Чытайце новыя цытаты з цытатніку Лукашэнкі ад спадара Падгола на нашым сайце ў разьдзеле З цытатніку Лукашэнкі.
Пра сам цытатнік можаце прачытаць у артыкуле Што такое цытатнік Лукашэнкі?
Жадаючыя атрымаць друкаваны асобнік цытат ад Падгола зьвяртайцеся па адрасе info@sunaviny.org. Увага, наклад абмежаваны!
У хуткім часе поўная версія цытатніку будзе даступная да спампоўваньня. Сачыце за навінамі.
Арганізуецца беларускамоўная група ў дзіцячым садку ў Сахараве
На падставе маёй перапіскі з раённым выканкамам вымалявалася наступная інфармацыя: для арганізацыі беларускамоўнага гуртка неабходна да красавіка перадаць 15 заяваў бацькоў 3-4 год, якія жадаюць наведваць такі гурток. На дадзены момант есьць 2 жадаючых. Заявы, хутчэй за ўсе, будзем падаваць у дзіцячы садок на вул.Чайлыткі (за супермаркетам Вэстэр), бо па маёй інсайдэрскай інфармацыі там есьць патрэбныя кадры, якія нават па жыцьці размаўляюць на бел.мове.
Такім чынам, шукаю 13 бацькоў, якія жадаюць з восені 2009 г. аддаць сваіх дзяцей 3-4 год у беларускамоўны гурток у мікрараене Сухарава г.Менску. Арганізацыйныя (і кантрольныя) абавязкі бяру на сябе. Зьвязвацца: +375 29 395 73 99 Дар'я або праз акаунты скайп і гмэйл - apalonik
Піяр і распаўсюд вітаецца. Пакуль шукаю празь інтэрнэт, хутка пачну спаміць у паштовыя скрыні суседзяў)
Рух “За Свабоду” падаў дакументы на рэгістрацыю
Заява на рэгістрацыю ПАГА “Рух “За Свабоду” і усе неабходныя дадатковыя дакументы чацверты раз перададзены ў Міністэрства юстыцыі. ...Гэта толькі першыя крокі па лібералізацыі СМІ
Лідэр Руху “За Свабоду” каментуе намеры ўладаў вярнуць газеты “Народная Воля” і “Наша Ніва” у дзяржаўную сістэму распаўсюду і друку. ...Рэжым дыстанцуецца ад адыёзных паслугачоў?
З ініцыятывы Руху “За Свабоду” адбыўся круглы стол на тэму “Скандальныя адстаўкі сілавікоў: піяр альбо трансфармацыя ўлады”
У круглым стале прынялі ўдзел эксперты Валеры Булгакаў, Валер Карбалевіч, Андрэй Ляховіч, Віталь Сіліцкі.
...Аляксандр Мілінкевіч: Незалежнасць – абсалютная каштоўнасць
У ЕГУ прайшла сустрэча лідэра Руху "За Свабоду" Аляксандра Мілінкевіча са студэнтамі гэтай навучальнай установы. ...У Мілінкевіча апісалі маёмасць
На кватэру, якую здымае памочнік кіраўніка Руху “За Свабоду” Аляксей Кавалец, прыйшлі судовыя выканаўцы. ...Набор на курс "Эўраінтэграцыя"

Аляксандр Лагвінец у супрацоўніцтве з Беларускім Калегіюмам (bk.baj.by) і Таварыствам Беларускае мовы (tbm.org.by) абвяшчае набор слухачоў на курс "Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Эўразьвязу".
Мэта курсу - прадставіць дэталёвую карціну палітычных працэсаў і асноўных палітыкаў Эўразьвязу, паказаць асноўныя мадэлі і характарыстычныя рысы эвалюцыі ЭЗ, разьвіць у слухачоў навыкі аналізу эўрапейскіх інтэграцыйных працэсаў.
...





