Уваход


рэгістрацыя
"Навіны Сухарава №3"
Навіны Сухарава №3
№2  №1 
Падлучайцеся
Ales Lahviniec on Facebook Follow Ales Lahviniec on Twitter Ales Lahviniec on LiveJournal Ales Lahviniec Vkontakte
Стужка
RSS 2.0 Feed ATOM Feed
Кантакты
8 (029) 509-90-93
8 (029) 606-10-34
info@sunaviny.org
П.С. 148 г. Мінск 220005
Рух "За Свабоду"

Дз.К.: Дзякую. На гэтым скончым тэму ЭГУ і перайдзем да палітыкі. Агульнавядома ці, скажам, шырокавядома, што вы былі кандыдатам у дэпутаты на кастрычніцкіх выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Беларусі і вялі актыўную выбарчую кампанію. Якая Вашая ацэнка самой выбарчай кампаніі ўвогуле, яе вынікаў і, у прыватнасьці, Вашай уласнай дзейнасьці? Якія “факты” і “лічбы” давялося назіраць Вам?

А.Л.: Найперш, што тычыцца палітыкі ў маім жыцьці. Рашэнне аб актыўным удзеле ў палітыцы (а ўдзел у выбарах у якасьці кандыдата – гэта, безумоўна, актыўны палітычны ўдзел, які сягае нашмат далей, чым проста актыўная грамадзкая пазыцыя) прымалася не адразу. Я да гэтага ішоў доўга. Як мне ўяўляецца, ажно ад студэнцкіх часоў я ўсё больш цікавіўся ды ўцягваўся ў палітыку. Вывучэньне гісторыі нашае Беларусі ды яе міжнародных дачыненьняў у БДУ, паліталягічная адукацыя, атрыманая на ФБФ ды ў Страсбурскім Інстытуце палітычных навук, пяцігадовы досьвед выкладаньня на францускай мове паліталёгіі ды зьвязаных зь ёю прадметаў – ўсё гэта паўплывала на на фармаваньне маёй грамадзянскай пазыцыі ды маіх поглядаў на палітычныя працэсы ў нашай краіне. Пэўны час я сумяшчаў маю працоўную і грамадска-палітычную дзейнасьць, намагаючыся захоўваць мяжу паміж імі. Лічу, што рабіў гэта даволі пасьпяхова, бо ніколі не навязваў маю пазыцыю студэнтам. Нейтральна прадстаўляючы розныя пазыцыі (адна зь якіх была блізкая маёй!), я пакідаў за імі права крытычнага асэнсаваньня ды выбару. Дзесьці за 1,5 гады да выбараў я пачаў рыхтавацца да рашэньня аб удзеле ў палітыцы, шукаючы інфармацыю пра маю акругу, праводзячы кансультацыі з дасьведчанымі людзьмі, зьбіраючы дадзеныя пра актыўных людзей з дэмакратычнымі перакананьнямі. Відавочна, што закрыцьцё нашага ўнівэрсітэту паскорыла гэтае рашэньне і, па сутнасьці, я яго мог прымаць вольна, не задумваючыся над тым, што гэта магло б прынесьці якіясьці непрыемнасьці для нашага ўнівэрсітэту.

І я вельмі ўсьцешаны тым, што вялікая колькасьць людзей, якія ведалі мяне па працы ў ЭГУ, станоўча ўспрынялі маё рашэньне, аказаўшы мне як вельмі патрэбную маральную, так і вельмі канкрэтную падтрымку падчас кампаніяў па зборы подпісаў ды прадвыбарчай агітацыі. Калі казаць пра маіх выбарцаў, дык многія зь іх чулі пра ЭГУ, яны цікавіліся лёсам студэнтаў ды выкладчыкаў. Падчас збору подпісаў у маю падтрыку, немалой колькасьці выбарцаў было дастастаткова пачуць “выкладчык ЭГУ”, каб паставіць свой подпіс. Пэўная ж колькасьць людзей зьедліва казалі: “Дык Вы беспрацоўны, таму лезеце ў Парлямэнт?”. Апошняе таксама можна ацэньваць пазытыўна, бо гэта значыць, што закрыцьцё нашага ўнівэрсытэту атрымала шырокі грамадзкі рэзананс, збольшага вельмі крытычны што да дзеяньняў уладаў.

Такім чыным, рэтраспэктыўна гледзячы, упэўнены, што рашэньне, якое я прыняў, было правільным, што сваёй выбарчай кампаніяй я таксама папулярызаваў ЭГУ ды пратэставаў супраць ягонага закрыцьця.

Я лічу, што мая кампанія была зроблена на даволі прафесійным узроўні. Сваім удзелам я паказаў, што такое ЭГУ. Што ЭГУ – гэта ня проста якаясьці структура, якая рыхтавала эмігрантаў, а што ў ЭГУ былі й ёсьць сапраўдныя патрыёты сваёй краіны. Нават калі пэўная колькасьць людзей з’яжджае дзесьці вучыцца, а потым вяртаецца ў Беларусь – гэта цудоўна; гэта ў нашым нацыянальным інтарэсе, каб як мага большая колькасьць беларускіх грамадзянаў змаглі пабываць за мяжой, параўнаць жыцьцё там і тут, у Беларусі, і думаць, якім чынам можна можна памяняць нашае жыцьцё да лепшага. Калі ўжо закранаць пытаньне лічбаў, дык, як я казаў, мае выбарцы вельмі добра адгукваліся. З маёй камандай мы сабралі 2638 подпісаў пры патрэбных 1000. А з 70 чалавек, што на розных этапах маёй выбарчай кампаніі супрацоўнічалі са мной, прыкладна адна траціна была з ЭГУ. Дарэчы, хачу падкрэсьліць, што мая Каманда складалася з надзвычай адкрытых, дынамічных ды сымпатычных асобаў, якія маюць велізарны лідэрскі патэнцыял і ўжо на сёньняшні дзень шмат чаго дасягнулі ў жыцьці. Можна сказаць, што склад маёй Каманды ёсьць бліскучым адрынаньнем тэзы ўладаў пра тое, што палітыка – гэта справа вузкага кола (якое вельмі часта складаецца з аднае вельмі вядомае асобы) і што іншыя палітызаваныя людзі – гэта недарэкі ды аўтсайдэры. Я лічу, што якраз наадварот, мы ўсе, і асабліва сацыяльна актыўныя ды высокаадукаваныя людзі, павінны цікавіцца палітыкай, то бок быць палітызаванымі, бо палітыка – гэта сфэра прыняцьця рашэньняў, якія тычацца ўсяго грамадзтва, а значыць, манапалізацыя палітыкі з боку аднай асобы ці групоўкі ня ў інтарэсах грамадзтва, якое ў такім выпадку губляе мэханізмы ўзьдзеяньня на палітыку ды палітыкаў.

Што да вынікаў выбараў. Па праўдзе кажучы, наўрад ці можна назваць выбарамі тое, што адбылося 17 кастрычніка 2004 г. Вырашалі не мы, выбарцы. За нас вырaшылi ўлaды, якiя прoстa спусьцiлi зьверху зручныя для iх вынiкi. Шмaт хтo з дaсьведчaных людзей кaзaў мне, штo тaкoгa нaхaбствa, цынiзму ды непрыхaвaнaе непaвaгi дa выбaру нaрoдa яны яшчэ ня бaчылi!!! І вельмі шкада, што такія паводзіны ўладаў падрываюць апошнюю веру народа ў выбары як законны сродак уплыву на ўладу, якая якраз і павінна грунтавацца на волі народа!

Прааналізуйце, калі ласка, табліцу з лічбамі вынікаў галасаваньня па асобных участках. Такая вялікая амплітуда лічбаў – гэта яскравае сьведчаньне недобрасумленнасьці падліку на бальшыні ўчасткаў. Немагчыма, каб нагэтулькі па-рознаму галасавалі людзі, якія жывуць у суседніх дамах, на тэрыторыі аднаго ЖЭСу (напрыклад, участкі 309 і 310 – ЖЭС №112)!! Дарэчы, акруговая выбарчая камісія і Цэнтральная выбарчая камісія пісьмова адмовіліся прадставіць мне афіцыйныя вынікі па кожным участку маёй акругі, каб іх можна было параўнаць з пратаколамі ўчастковых камісіяў, якія выдаваліся назіральнікам адразу ж пасля так званага падліку галасоў. Чаму ад нас хаваюць праўду, горкую ці салодкую, пра рэальнае волевыяўленьне народа?

Нумар участкаКандыдат ад улады%Лагвінец А.І.%Іншы дэмакратычны кандыдат%Рэферэндум «за»Рэферэндум «супраць»
30225134201272353226836.6146463.38
3031134584872733917138970.4458329.56
30471636522274772496649.9596850.05
309976474852344021166080.8639319.4
31066732771375172590744.31114055.69
Афіцыйныя вынікі33.00352,3210.44116,5515.48924,55

Такім чынам, з 36 выбарчых участкаў маёй акругі на 3 участках нaвaт сярoд вельмi пiльнa прызнaчaных стaршыняў учaсткoвых кaмiciяў знaйшліся 3 чaлaвекi, якiя прадставілі назіральнікам больш-менш праўдзівыя вынікі (думаю, што такому грамадзянскаму ўчынку таксама “паспрыялі” беларускія ды міжнародныя назіральнікі, прысутныя на гэтых участках!). Дарэчы, ня можа не зьдзіўляць тое, што на ўсіх без выключэньня ўчастках усё дaтэрмiнoвaе гaлaсaвaньне на 90-95% былo "aддaдзенaе" зa ўлaднaгa кaндыдaтa ды на карысьць «за» на рэферэндуме.

Вось жа, прыведзеныя лічбы надзвычай важныя. Важныя ня толькі для агульнага аналізу сытуацыі ў краіне, але й асабіста і для мяне, каб ацаніць эфектыўнасьць маёй кампаніі ды ўзровень патрымкі, атрыманай мною. Па-першае, гэтыя вынікі паказываюць, што рэферэндум быў прайграны нашай ўладай, нягледзячы на ўсе магчымыя ды немагчымыя яскравыя прапагандысцкія захады. Па-другое, яны паказваюць, што ў мяня былі рэальныя шансы быць ў другім туры а, магчыма, і выйграць гэтыя выбары. У гэтай сувязі хацеў бы нагадаць, што параўнальна зь 2-ма іншымі кандыдатамі я меў на 10 дзён менш часу на прадвыбарчую агітацыю, паколькі акруговая камісія па цалкам надуманых прычынах адмовілася мяне зарэгістраваць і мая рэгістрацыя ў якасьці кандыдата ў дэпутаты адбылася толькі паводле рашэньня Цэнтральнай выбарчай камісіі. Па-трэцяе і галоўнае, яны паказваюць, што ў нaс – цудoўнaя Крaiнa, у нaс цудoўны Нaрoд, які выказаўся за дэмакратычныя зьмены, сказаўшы “так!” Беларусі, “так!” сваёй і сваіх дзяцей будучыні і “не!” – пажыцьцёваму цараваньню ўладнае групоўкі. Але, на вялікі жаль, мы не былі здольныя, у адрозненні ад нашых братоў-Украінцаў, выйсьці шчыльнымі радамі, каб разам бараніць вынікі нашага выбару.

Таму, галоўнае зараз – пераканаць Народ у тым, што нас, людей, якія хочуць зьменаў да лепшага, людзей, якія хочуць бачыць Беларусь адкрытай, дэмакратычнай і эўрапейскай, нас – большасьць. Вось ў гэтым рэчышчы, я й мяркую працаваць далей.

Дз.К.: Ці маглі б Вы крыху распавесьці пра Вашую выбарчую праграму?

А.Л.: З маёй праграмай можна азнаёміцца на сайце www.lahviniec.suharevo.com. Хацеў бы падкрэсьліць, што мая праграма – гэта плён працы цэлай каманды маладых адукаваных экспэртаў-прафесіяналаў, якія зыходзілі з канкрэтных патрэбаў беларусаў, сацыя-дэмаграфічных характарыстыкаў Сухараўскае выбарчае акругі, а таксама шчырага жаданьня пераменаў да лепшага ў нашай краіне. Мы ўсе перакананыя, што наша Беларусь годная таго, каб быць заможнай, вольнай і паважанай. Вельмі натуральна, што наш асноўны сьлёган – гэта “За Беларусь! Час прафесіяналаў”. Выпрацаваны напрыканцы ліпеня, гэты сьлёган паўстаў цалкам натуральна і незалежна ад чырвона-зялёнага надпісу, што красаваў на ўсіх білбордах краіны напярэдадні рэферэндуму. Калі коратка, дык вось асноўныя прыярытэты маёй праграмы:
1. Сямейны дабрабыт і ўтульнасьць нашага жыцьця;
2. Эўрапейская адукацыя ды будучыня для нашых дзяцей;
3. Высокі прэстыж нашае Краіны ў сьвеце.

Для рэалізацыі гэтых прыярытэтаў кожнага пункта мы прапаноўвалі канкрэтныя захады, як на агульнанацыянальным роўні, так і на роўні акругі. Як бачна, у маёй праграме пытаньне адукацыі – вельмі важнае, бо гэта пытаньне будучыні для ўсёй краіны. Я таксама закранаў пытаньне ЭГУ, калі я казаў, што не ў інтарэсах беларускага грамадства неабгрунтаванае закрыцьцё лепшых і самых адкрытых да кантактаў навучальных установаў, ідэалягічны ціск на школьнікаў, студэнтаў і настаўнікаў. І таксама я казаў, што мы, як эўрапейская краіна, мусім сябраваць з Эўропай, не забываючыся на тое, што у нас ёсць іншы вялікі сусед. Маючы добрыя кантакты на Ўсходзе, мы мусім збліжацца з Эўропай. Бо ў беларускім нацыянальным інтарэсе – дасягнуць эўрапейскіх стандартаў узроўню жыцьця, дэмакратыі, павагі да правоў чалавека.

Дз.К.: А як Вы пазыцыянавалі сябе стасоўна іншага дэмакратычнага кандыдата ў Вашай акрузе?

Лічу, што мы не перашкаджалі адзін аднаму працаваць па інфармаваньні, палітызацыі выбарцаў ды абуджэньні іхнае грамадзянскае сьвядомасьці. Я нічога не казаў супраць гэтага вядомага чалавека, які ўзначальвае адну з самых вядомых беларускіх партыяў. На сустрэчах з выбарцамі я выказваў сваю гатовасьць падтрымаць яго ў другім туры, калі ён набярэ больш галасоў, чым я. Прыведзеныя вышэй лічбы па некаторых участках паказваюць, што невядома хто з нас меў большыя шансы быць у другім туры. Ня выключаным быў таксама варыянт, калі б другім туры, пры справядлівым падліку галасоў, апынуліся мы разам.

Я рабіў усё, каб мая праграма ды прадвыбарчая кампанія былі нашмат больш стваральнымі, чымся разбуральнымі. Мы з маёй Камандай цудоўна ўсьведамлялі, што наш асноўны канкурэнт – гэта мая невядомасьць у акрузе ды адсутнасьць практычнага досьведу выбарчых кампаніяў. Магчыма, якраз адсутнасьць у маёй Камандзе “ўсяведных” паліттэхнолягаў-практыкаў (якія, на жаль, маюць у асноўным досьвед прайграных кампаніяў) паспрыялі таму, што проста займаліся рэальнай працай зь людзьмі. Я перакананы, што палітык, які ідзе на выбары (мясцовыя, парлямэнцкія, прэзыдэнцкія) , сам не павінен цурацца гэтае рэальнае працы і гэтым падаць прыклад сваёй камандзе: сам зьбіраць подпісы, сам хадзіць ад “дзьвераў да дзьвераў” сваіх выбарцаў, сам стаяць у пікетах. Я сабраў подпісаў больш, чым хто з маёй Каманды, – 340, каардынаваў дзейнасьць Каманды, шукаў інфармацыю пра акругу ў кандыдата ў дэпутаты на выбарах 2000 г., сустрэўся ды наладзіў супрацоўніцтва па назіраньні з незарэгістраваным прэтэндэнтам на кандыдата 2004 г., які, як і я, вылучаўся шляхам збору подпісаў грамадзянаў, ад ранку да позьняга вечара раздаваў свае ўлёткі ці ў пікетах, ці па кватэрах выбарцаў. Безумоўна, суб’ектыўна лічу, што на маёй акрузе я працаваў больш за іншых кандыдатаў, найлепш “апрацаваў” акругу ды ёсьць найбольш абазнаным што да праблемаў ды патрэбаў жыхароў маёй акругі!

Дз.К.: Якім Вы бачыце палітычнае развіцце нашай краіны? Ці лічыче, што магчымы нейкія сурё’зныя змены ў бліжэйшыя гады?

А.Л.: Я ня ёсьць вялікім песымістам. Калі ўзяць паглядзець маю праграму, магу сказаць, што Нават сваім ўдзелам я паспрыяў вырашэнню пэўных праблемаў. Бо, каб адказаць на маю праграму, адміністрацыя Фрунзенскага району выдала газэту, дзе адзін артыкул быў адказамі на тыя пытанні, якія я ўздымаў у сваёй праграме, у прыватнасці пытанне транспартнага абслугоўвання насельніцтва акругі. І гэта вельмі важна, што пэўныя рэчы можна вырашаць у Беларусі і на сёньняшні дзень. Ня трэба баяцца працаваць з людзьмі. І я не падзяляю тае думкі, што наша грамадства кансерватыўнае і што, мы нічога не можна зрабіць і што ня варта нічога рабіць. Паўтараю, у нас цудоўныя людзі. Я бачыў бляск у іх вачох, калі я размаўляў з імі каля пікетаў, разносіў улеткі. Усё можна памяняць. Улада, якая баіцца ды зьневажае свой народ, недаўгавечная. Мы павінны быць мацнейшыя. Так, на вялікі жаль, гэтая ўлада мацнейшая ў тым, што яна можа груба выкарыстоўваць моц, але яна баіцца свайго ўласнага народу. Мы павінны перестаць баяцца, баяцца саміх сябе, баяцца ўлады і адстойваць свае інтарэсы, свае правы. І калі мы моцныя, згуртаваныя, то гэтая ўлада доўга не пратрымаецца.

Дз.К.: Чым ёсць, на Ваш пагляд, эўрапейская ідэнтычнасць для Беларусі ці беларусаў? Інакш кажучы, у чым нашая адметнасць, якая б зацікавіла замежнікаў?

А.Л.: Безумоўна, мы цікавыя для замежнікаў так жа сама, як цікава Літва, Польшча, Украіна. Мы маем сваю гісторыю, мы маем помнікі сваёй гісторыі, мы маем нашу краіну, нашу прыроду. Але найлепшы капітал Беларусі – гэта людзі. Мы маем цудоўных, адкрытых, гасцінных людзей. Мы мусім выкарыстоўваць гэты капітал дзеля таго, каб паказваць, што Беларусь можа таксама ўнесці штосьці сваё у гэтую агульнаэўрапейскую скарбонку. І гэта таксама выклік усім дэмакратычным сілам Беларусі – паказаць, што Беларусь, беларусы у стане пазытыўна, канструктыўна зрабіць унёсак у эўрапейскую ідэю.

Share
24 версьня 2008
Каментары

x36ySf , [url=http://ownnufucjfds.com/]ownnufucjfds[/url], [link=http://hayuysccsiqc.com/]hayuysccsiqc[/link], http://yyjmzaixkmnh.com/

uybyozxkbm (ананімна)
11 сьнежня 2011 у 10:23

HNSGEG <a href="http://zukahgzajobh.com/">zukahgzajobh</a>

iyctjprk (ананімна)
10 сьнежня 2011 у 03:36

fTkDIQ , [url=http://ofsawrtlgrit.com/]ofsawrtlgrit[/url], [link=http://lylfkihhpuev.com/]lylfkihhpuev[/link], http://lipbofaincez.com/

jkdtgs (ананімна)
8 сьнежня 2011 у 05:31

2fBaMq <a href="http://nslbrqxprllg.com/">nslbrqxprllg</a>

bipcmegabyd (ананімна)
7 сьнежня 2011 у 06:18

To think, I was confused a mtiune ago.

Luckie (ананімна)
6 сьнежня 2011 у 20:38

4xYET9 <a href="http://ypsfygkjuxih.com/">ypsfygkjuxih</a>, [url=http://bfboknvqxwjz.com/]bfboknvqxwjz[/url], [link=http://dljdpqweuxbv.com/]dljdpqweuxbv[/link], http://wbavxaymqwmf.com/

rxybolq (ананімна)
6 красавіка 2011 у 20:39

JGNup0 <a href="http://zcsqyxbkpxjg.com/">zcsqyxbkpxjg</a>, [url=http://vxeunwhppqzm.com/]vxeunwhppqzm[/url], [link=http://csbxisxlhvxm.com/]csbxisxlhvxm[/link], http://wgishvbujgmp.com/

uroadtb (ананімна)
26 студзеня 2011 у 22:54
Новы каментар

* - палі абавязковыя для запаўненьня

Рэгістрацыя не абавязковая. Пароль патрэбны толькі каб ад вашага імя ніхто больш ня мог пісаць каментары.