Праграма Аляксандра Лагвінца
Дэпутат – гэта найперш палітык, задача якога ствараць законы і правілы, па якіх мы жывем. Гэта той чалавек, якога Вы “наймаеце” дзеля таго, каб у краіне дзейнічалі законы, якія ахоўвалі б інтарэсы кожнага грамадзяніна і былі роўныя для ўсіх.
Дэпутат таксама павінен быць у цэнтры грамадскага жыцця сваёй акругі, мець сетку грамадскіх прыёмных у зручных для грамадзян месцах, гарачую тэлефонную лінію, аказваць бясплатныя кансультацыі па неадкладных пытаннях.
Наша Беларусь – гэта краіна з вялікімі магчымасцямі і багатай еўрапейскай гісторыяй. Я веру ў тое, што ў нашых сілах зрабіць Беларусь моцнай і квітнеючай. Зрабіць гэта могуць толькі адказныя, рашучыя, прафесійна падрыхтаваныя палітыкі, а не маўклівыя статысты.
Мы, Беларусы, – працавіты, сумленны і таленавіты народ. Але нашай стваральнай працы перашкаджаюць адміністрацыйныя бар’еры: беларускае падатковае заканадаўства – гэта невыносны цяжар на плячах любога прадпрыемства; доўгая і дарагая працэдура рэгістрацыі і ліцэнзіявання перашкаджае развіццю сваёй Справы для кожнага. Я выступаю за тое, каб мы плацілі адзін-два фіксаваныя падаткі, як у цывілізаваных краінах, і самі вырашалі, на што выдаткоўваць заробленыя грошы!
Я прашу Вашай падтрымкі, каб, прафесійна і сумленна працуючы ў парламенце, змяніць сітуацыю ў краіне на карысць кожнага з Вас і ўсіх грамадзян Беларусі.
Вось галоўныя прыярытэты маёй дзейнасці ў парламенце:
- утульнасць нашага жыцця і сямейны дабрабыт;
- еўрапейская адукацыя і будучыня для нашых дзяцей;
- высокі прэстыж нашай краіны ў Еўропе і свеце.
1. Утульнасць нашага жыцця – гэта чыстыя і добраўпарадкаваныя дамы і двары, хуткі і даступны транспарт, паліклінікі, цэнтры сацыяльнай дапамогі, фізкультурна-аздараўленчыя цэнтры, басейны, крамы, банкі, кампутарныя цэнтры.
Каб дасягнуть гэтага, лічу неабходным:
– наладзіць працу Камітэтаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання. Як дэпутат, я буду ініцыяваць іх стварэнне. Разам з дэпутатамі гэтыя камітэты будуць кантраляваць мясцовыя ўлады адносна ўсіх жыццёва важных праблем нашых мікрараёнаў: Сухарава, Захад, Чырвоны Бор, Кунцаўшчына.
– зменшыць падаткі для прыватных перавозчыкаў, што прывядзе да зніжэння цэнаў на маршрутныя таксі;
– пабудаваць шматузроўневыя паркінгі і гаражы з тым, каб зменшыць колькасць аўтамабіляў, прыпаркаваных у нашых дварах.
Як дэпутат я буду першачаргова дамагацца, каб
адмяніць занадта дарагі маршрут аўтобуса №523, а аўтобус №26 павінен з большай рэгулярнасцю руху злучаць наша Сухарава з рынкам “Ждановічы” па звычайным тарыфе;
падоўжыць маршрут аўтобуса №77 ад яго цяперашняга канцавога прыпынку “Вуліца Адзінцова” па вуліцах Садовая і Вышэлескага да цэнтру былой вёскі Кунцаўшчына з канцавым пунктам на перакрыжаванні вуліц Вышэлескага і Брыкета.
Падоўжыць тралейбусныя маршруты №9, 13, 44 да д/с Сухарава (Лабанка-Сухараўская) з далейшым працягам да д/с Сухарава-6.
Пабудаваць сямейны дабрабыт з любімай працай і годным заробкам для кожнага можна толькі на базе рынкавай эканомікі з яснымі і роўнымі для ўсіх законамі.
Я выступаю за ўнясенне зменаў ў заканадаўства пра замежныя інвестыцыі, за зніжэнне падатковых ставак для інвестараў, за спрыянне ўвозу найноўшых тэхналогіяў. Бо перадавая вытворчасць – гэта добрыя заробкі ды годнае жыццё для нас і нашых дзяцей, гэта ўпэўненая будучыня для ўсёй краіны.
Каб спрыяць сям’і, дзяржава павінна падвысіць памеры гарантаванай дапамогі шматдзетным сем’ям, няпоўным сем’ям, сем’ям з дзецьмі-інвалідамі, незалежна ад памераў даходаў бацькоў.
2. Еўрапейская адукацыя для нашых дзяцей.
Адукацыя і будучыня нашых дзяцей узаемазалежныя. Упэўнены, што не ў інтарэсах беларускага грамадства неабгрунтаванае закрыццё лепшых і самых адкрытых да кантактаў навучальных установаў, Беларускага гуманітарнага ліцэю імя Я.Коласа і Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта.
Сучасная якасная адукацыя азначае веданне інфармацыйных тэхналогіяў, замежных моваў і развіццё здольнасцяў да наватарства. Гэта забяспечваецца ў тым ліку і праз кантакты і абмены з прадстаўнікамі розных культур і традыцыяў.
Пачынаць трэба са школы! Я хачу і магу дапамагчы кожнай школе, кожнай гімназіі акругі знайсці замежнага партнёра – школу, гімназію ці ліцэй Польшчы, Францыі, Германіі, Вялікабрытаніі. Нашыя дзеці і іх настаўнікі атрымаюць шанс раўняцца на лепшыя ўзоры!
Як дэпутат я буду першачаргова дамагацца, каб
наша дзяржава забяспечвала сапраўды якаснае харчаванне ў садках і школах;
малады спецыяліст па сканчэнні ВНУ меў права выбару: карыстацца падтрымкай дзяржавы або самому шукаць сабе працу.
3. Высокі прэстыж краіны ў Еўропе і свеце.
Мы павінны адкрыць нашу краіну як на ўсход, так і на захад. А таму адной з галоўных задачаў новага парламента павінна стаць наладжванне добрых сяброўскіх стасункаў з нашымі заходнімі суседзямі.
Мой вопыт вучобы і працы ў розных краінах дае мне падставы сцвярджаць: нашыя заходнія суседзі хочуць сябраваць і быць нашымі добрымі партнёрамі.
Перакананы, што ў беларускім нацыянальным інтарэсе збліжацца з аб’яднанай Еўропай, дасягнуць еўрапейскіх стандартаў узроўню жыцця, дэмакратыі, павагі да правоў чалавека. Як дэпутат я буду ініцыяваць стварэнне Цэнтраў еўрапейскай інфармацыі для жыхароў акругі.







TQQoc0 , [url=http://gcmiqfgacqsd.com/]gcmiqfgacqsd[/url], [link=http://bxhjwqakqddp.com/]bxhjwqakqddp[/link], http://ebjumeolgjxi.com/
VFSF78 <a href="http://vmehbrrspfji.com/">vmehbrrspfji</a>
tYgSmn , [url=http://sburgoohrccv.com/]sburgoohrccv[/url], [link=http://zwdyuliymozw.com/]zwdyuliymozw[/link], http://biuxkkwlwgrr.com/
RUKenS <a href="http://harapskmgooj.com/">harapskmgooj</a>
Hey hey hey, take a gndaer at what' you've done
KkgvHx <a href="http://mgoqdbqwjqax.com/">mgoqdbqwjqax</a>, [url=http://kuekzqzvyitf.com/]kuekzqzvyitf[/url], [link=http://fmciqhxfzbha.com/]fmciqhxfzbha[/link], http://fbfwuucfapvo.com/
TK1hni <a href="http://zffdyjmdozyd.com/">zffdyjmdozyd</a>, [url=http://kwgqwkrbbkfr.com/]kwgqwkrbbkfr[/url], [link=http://mthnsqrnkoqa.com/]mthnsqrnkoqa[/link], http://tmmfvhuimytn.com/