Уваход


рэгістрацыя
"Навіны Сухарава №3"
Навіны Сухарава №3
№2  №1 
Падлучайцеся
Ales Lahviniec on Facebook Follow Ales Lahviniec on Twitter Ales Lahviniec on LiveJournal Ales Lahviniec Vkontakte
Стужка
RSS 2.0 Feed ATOM Feed
Кантакты
8 (029) 509-90-93
8 (029) 606-10-34
info@sunaviny.org
П.С. 148 г. Мінск 220005
Рух "За Свабоду"
У Цэнтральную выбарчую камісію
па выбарах і правядзенні
рэспубліканскіх рэферэндумаў
220 030 г. Мінск
вул. Савецкая, 11 (Дом урада)
кандыдата ў дэпутаты
Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў
па Сухараўскай выбарчай акрузе № 27
Лагвінца Аляксандра Іванавіча
220019 г. Мінск вул. Чайлыткі д. 13 кв. 47

Скарга

Прашу на падставе Арт. 89 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь прызнаць выбары дэпутатаў Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў па Сухараўскай выбарчай акрузе №27 не адбыўшыміся, а вынікі выбараў несапраўднымі, паколькі вынікі выбараў былі груба, цынічна і злачынна сфальсіфікаваныя, прычым уся падрыхтоўка і правядзенне выбараў адбываліся негалосна і неадкрыта, што цалкам супярэчыць Арт. 13 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь. На стадыі утварэння выбарчых акругаў была парушанай ч. 5 Арт. 15, пра што паведамлялася ў маёй ранейшай заяве ў ЦВК, Мінгарвыканкам і Пракуратуру г. Мінска. Слушнасць патрабавання адмяніць выбары і пераўтварыць выбарчыя акругі па г. Мінску падцвярджаецца афіцыйнымі пратаколамі вынікаў выбараў, якія вывешваліся для ўсеагульнага азнаямлення на ўчастках для галасавання.

І. Выбары не могуць быць прызнаныя адбыўшыміся.

Па віне адміністрацыі Фрунзенскага раёну г. Мінска колькасць выбарцаў па Сухараўскай выбарчай акрузе № 27 ёсьць спецыяльна і відавочна заніжанай, гэтаксама як яна з’яўляецца заніжанай па ўсім Фрунзенскім раёне г. Мінска.

  • На мой зварот да кіраўніка адміністрацыі Фрунзенскага раёну г. Мінска пра адмысловае відавочнае заніжэнне колькасці выбарцаў па ўсім Фрунзенскім раёне г. Мінска (мінімум на 40 000 - гл. Дадатак 1) я не атрымаў аніякага адказу.
  • Па Сухараўскай выбарчай акрузе № 27 налічваецца не менш 14 500 кватэраў (гл. Дадатак 2), а гэта значыць, што ў адной кватэры ў сярэднім пражывае 1,4 выбарца (20 808 афіцыйная колькасць выбарцаў па акрузе падзяліць на 14 500), а гэта супярэчыць усялякаму здароваму сэнсу, паколькі ў сярэднім ў адной кватэры па Сухараўскай выбарчай акрузе № 27 пражывае па самых мінімальных падліках не менш за 2 выбарцы, а гэта азначае, што рэальная колькасць выбарцаў па Сухараўскай выбарчай акрузе № 27 складае не менш за 27000.
  • Паводле пратаколаў вынікаў выбараў, якія вывешваліся для ўсеагульнага азнаямлення на ўчастках для галасавання, агульная колькасць выбарцаў па Сухараўскай выбарчай акрузе № 27 раптам стала 23 228, што на 2 420 выбарцаў больш, чым папярэдне абвешчаная лічба. Пры гэтым рост колькасці выбарцаў адбыўся на тых ўчастках для галасавання, дзе ад сакавіка 2006 г. новых дамоў не засялялася.
  • Каб забяспечыць парог яўкі выбарцаў, участковымі выбарчымі камісіямі мэтанакіравана завышалася колькасць выбарцаў, што прагаласавалі ў дзень выбараў і асабліва падчас датэрміновага галасавання і ажыццяўлялся абуральныя маніпуляванні з лічбамі пры складанні пратаколаў вынікаў выбараў.
  • Колькасць выбарцаў, якія прагаласавалі ў дзень выбараў роўная толькі 7 343 выбарцаў, а гэта ўсяго 27% ад рэальнай агульнай колькасці выбарцаў 27 000 (дваццаць сем тысячаў) па Сухараўскай выбарчай акрузе № 27.
  • Паводле аналізу пратаколаў вынікаў выбараў, якія вывешваліся для ўсеагульнага азнаямлення на ўчастках для галасавання, атрымліваецца, што датэрмінова прагаласавалі 5 823, што складае 44% ад колькасці выбарцаў, што прынялі ўдзел у галасаванні, а гэта супярэчыць любому здароваму сэнсу.

ІІ. Вынікі выбараў з’яўляюцца несапраўднымі з прычыны іх злачыннага фальсіфікавання з боку ўчастковых камісіяў, што падпадае пад дзеянне Арт. 192 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь. Падчас працэдуры падліку галасоў брутальна парушаўся прынцып адкрытасці і галоснасці выбараў, замацаваны ў Арт. 13 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь, паколькі адлегласьць, на якой знаходзіліся назіральнікі, не давала магчымасьці бачыць пазнакі выбарцаў на бюлетэнях, што азначае адсутнасьць у назіральнікаў магчымасьці рэальна назіраць за падлікам галасоў. У працэсе падрыхтоўкі і правядзення выбараў кіраўнікі участковых камісіяў і акруговай выбарчай камісіі, у парушэнне Арт. 34 Канстытуцыі Рэспублiкi Беларусь і Арт. 13 ды 74 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь, пісьмова адмаўляліся прадставіць інфармацыю пра:

  • агульную колькасьць грамадзянаў, якiя ўнесеныя ў спісы выбарцаў па кожным з 11 участкаў для галасавання па Сухараўскай выбарчай акрузе № 27;
  • колькасць бюлетэняў для галасавання, выдадзеных на кожны асобна з 11 участкаў для галасавання па Сухараўскай выбарчай акрузе № 27;
  • колькасьць выбарцаў, што прагаласавалі датэрмінова.

ІІІ. Парушэньні з боку кандыдата ў дэпутаты гр-на Панасюка В.В.

  • Подкуп выбарцаў. 21 снежня 2006 года у памяшканьні ЖЭС № 117 па вул. Лабанка, 86 адбылася сустрэча кандыдата ў дэпутаты гарсавета Панасюка В.В. з грамадзянамі, якія пражываюць у Сухараўскай выбарчай акрузе № 27. Сустрэча адмыслова рыхтавалася кіраўніцтвам ЖЭС. Кандыдат у дэпутаты Панасюк В.В., акрамя асабістых віншаванняў, абвесціў пра падарункі ад Мінскага гарсавета, якія ён прынёс на сьвята і якія ўручаліся дзецям у прысутнасці бацькоў, прычым падчас уручэння падарункаў адмыслова падкрэслівалася, што гэтыя падарункі ад кандыдата ў дэпутаты Панасюка В.В.
  • У агітацыйным друкаваным матэрыяле кандыдата ў дэпутаты Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў па Сухараўскай выбарчай акрузе № 27 гр-на Панасюка В.В. (гл. Дадатак) у якасці кантактнага тэлефона групы падтрымкі пазначаны нумар 50-60-393. Дадзены нумар зарэгістраваны на прадпрыемства ТЭЦ-4. Гэта азначае, што гр-н Панасюк В.В. выкарыстоўваў перавагi свайго службовага становiшча ў iнтарэсах выбрання, а значыць парушаў патрабаванні Арт. 73 Выбарчага Кодэксу Рэспублікі Беларусі.
  • На падставе вышэй выкладзенага, лічу, што ў ходзе выбараў, пры падлiку галасоў, вызначэннi вынiкаў выбараў мелi месца парушэннi патрабаванняў выбарчага заканадаўства, якiя фундаментальна паўплывалi на вынiкi выбараў і не дазваляюць з дакладнасцю вызначыць вынiкi волевыяўлення выбарцаў.

    Для поўнага вывучэння фактаў грубага парушэння выбарчага заканадаўства Рэспублікі Беларусь і цынічнага фальсіфікавання вынікаў выбараў гатовы прадставіць шматлікія доказы.

    "15" студзеня 2007 г. Лагвінец А. І.____________________________________
    (подпіс кандыдата ў дэпутаты)

    24 версьня 2008
Каментары

NLXRJt <a href="http://kekmhgqwnqnx.com/">kekmhgqwnqnx</a>, [url=http://jvawnhztogtv.com/]jvawnhztogtv[/url], [link=http://abtvczvqcnpk.com/]abtvczvqcnpk[/link], http://xsvrrvpnrtvw.com/

nelqyo (ананімна)
6 красавіка 2011 у 20:40
Новы каментар

* - палі абавязковыя для запаўненьня

Рэгістрацыя не абавязковая. Пароль патрэбны толькі каб ад вашага імя ніхто больш ня мог пісаць каментары.