Участак №11
14 студзеня 2007 года а 7:15 прыйшоў на ўчастак № 11 27-й акругі Фрунзенскага раёна па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў. К 7:20 падышлі іншыя назіральнікі. Пазнаёміліся.
Паступова сабраліся ўсе назіральнікі: Тамара Мікалаеўна Дзерман – ад саюза жанчынаў, Лідзія Міхайлаўна – ад жыхароў акругі, Наталля Міхайлаўна Мышко – ад адміністрацыі Фрунзенскага раёна, Вікторыя Анатольеўна Шчэкалава – ад ЖРЭА Фрунзенскага раёна, Уладзімір Міхайлавіч Урбан – ад ветэранаў, Мікалай Іванавіч Кіслюк – ад фонда Міра, а я, Алег Міхайлавіч Гаеўскі, – ад ГА БНФ “Адраджэньне” – усяго 7 асобаў.
Дакладна не памятаю, хто з іх трапіў да апячатвання выбарчых скрыняў, але чалавек 3–4 агледзелі разам галоўныя скрыні дзеля асноўнага галасавання з 8-ай па 20-ую гадзіны 14 студзеня. Былі пустыя. Камісія паставіла гэтыя скрыні з правага боку адносна лініі агляду назіральнікаў на адлегласьці каля 13-14 метраў ад іх (на такой адлегласці было вызначаным месца для назіральнікаў). Крэслы для назіральнікаў вельмі адрозніваліся ад крэслаў камісіі ў горшы бок. І ўвогуле, ў паветры нібы лунала нейкае амаль што не варожае да іх стаўленне: пасадзілі надта далёка (проста побач з дзвярыма ў прыбіральню), так што пра магчымасць бачыць змест бюлетэняў пры падліку не было і гаворкі; старшыня камісіі Аляксандр Іванавіч Падневіч падышоў да назіральнікаў і строга папярэдзіў, што ўвесь працэс тут кіруецца толькі ім і што малейшае парушэнне – і ён будзе выдаляць з памяшкання. Да канца працэдуры (падліку галасоў, паказвання з рук старшыні пратакола галасавання) “парушэнняў” і выдаленняў не адбылося.
Скрыні дзеля датэрміновага і выязнога (на кватэры) галасавання былі некуды схаваныя, так што назіральнікі іх не бачылі (прыкладаецца фота, зробленае з пункту назірання ў 11:40). У 11:40 я падаў старшыні заяву, у якой прасіў пісьмова азнаёміць з інфармацыяй пра колькасць выбарцаў, што прагаласавалі датэрмінова. Старшыня пісьмова адказаў, што “не абавязаны прадстаўляць назіральнікам гэтую інфармацыю” (копія заявы і адказ старшыні прыкладзены). У гэты ж час падаю пратакол парушэння: назіральнікі не бачаць скрыняў для датэрміновага і пакватэрнага галасаванняў. У 12:00 скрыні выстаўляюцца ў поле зроку назіральнікаў (адпаведны дакумент за маім подпісам прыкладзены).
На вусныя пытанні да старшыні пра працэнтную колькасць датэрміновга галасавання Падневіч А.І. голасна для ўсіх назіральнікаў сказаў: “Дакладна не скажу, але каля 10 працэнтаў”. Калі потым, пасля “падліку” і напісання пратаколу аказалася, што колькасць галасоў датэрміновага і пакватэрнага галасавання склала разам 446 галасоў (пры гэтым лік пакватэрных старшыня зноў адмовіўся назваць, а іх было не больш за 12), стала відавочна, што гэты працэнт быў больш чым удвая большы за названы старшынёй: каля 22%. Гэта калі лічыць ад агульнай колькасьці выбаршчыкаў (2007 чалавек). А калі ад ліку прагаласаваўшых (1058 чалавек) – гэта больш за 40%.
Цягам дня ў розныя тэрміны мною былі пададзены яшчэ заявы з просьбамі праінфармаваць пра колькасць атрыманых бюлетэняў, паўторна пра колькасьць датэрміновых, пра колькасьць заявак на пакватэрнае галасаванне – на ўсе заявы старшыня шаблонна адказваў пісьмова, што не абавязаны ні з чым знаёміць назіральнікаў (усе гэтыя дакументы прыкладзены да справаздачы).
Пры падліку галасоў выбаршчыкаў участковая камісія пасела такім чынам, каб плячыма сваіх сябраў шчыльна зачыніць ад вачэй назіральнікаў поле стала падліку. У палявы бінокль, які быў у назіральнікаў, было добра відаць чырвоны, моцна ўсхваляваны твар старшыні, які ўвесь час пужліва азіраўся ў бок назіральнікаў. Нават было яго шкада.
Па сканчэнні “падліку” і напісанні пратакола старшыня па нашай просьбе прынёс яго копію і цягам 2-х хвілінаў дазволіў з ёю азнаёміцца, трымаючы гэтую копію ў сваіх руках (фота прыкладзена). Потым уся камісія начале са старшынём імкліва збеглі, некуды моцна сьпяшаючыся. Так скончыліся “выбары” на 11-м участку 27-й выбарчай акругі Фрунзенскага раёну Мінска.
Назіральнік ад ГА БНФ “Адраджэньне” Гаеўскі Алег.
24 версьня 2008

8222zI , [url=http://rsbwqpcobfpl.com/]rsbwqpcobfpl[/url], [link=http://mnaayjebtwdo.com/]mnaayjebtwdo[/link], http://pqvflvwgcdnf.com/
Wrj3VG jjjnjpcnzqkc
klqag2 , [url=http://izturhdcmrms.com/]izturhdcmrms[/url], [link=http://bczrhdprslwu.com/]bczrhdprslwu[/link], http://aoqgiudzmust.com/
onvtki ufwrdtxxerno
Well macamdaia nuts, how about that.
ncsBWf rvkzjwgribgv, [url=http://rsjhyjhzbyjl.com/]rsjhyjhzbyjl[/url], [link=http://cgnvutmzeziq.com/]cgnvutmzeziq[/link], http://qgpowhzwlenu.com/
7ZX8WO gfxaddusfswg, [url=http://iseajfgpvbpc.com/]iseajfgpvbpc[/url], [link=http://phppaflliyra.com/]phppaflliyra[/link], http://dqxralambcdd.com/
RDVEPn rvdbrkrsqjdc, [url=http://kwuywxvxjpqt.com/]kwuywxvxjpqt[/url], [link=http://zpycpphpbyxg.com/]zpycpphpbyxg[/link], http://vwwrdimcctqx.com/