Участак №8
Камісія на ўчастку №8, дзе я назіраў, складалася ў большасьці з работнікаў папраўчай установы “ калёнія №1” Фрунзенскага раёну Менску. Пару чалавек было ад школы №212, дзе знаходзіўся ўчастак.
Сярод рэпрэзэнтантаў школы была, дарэчы, намесьніца кіраўніка камісіі - матэматык з адукацыі.
Начальнік, прабачце, старшыня камісіі быў маёр. У складзе камісіі было чацьвёра дужых, але невысокіх хлопцаў, якія сьмела дазвалялі б абыходзіцца без дапамогі міліцыянтаў.
З назіральнікаў ад кандыдатаў быў адзін я. Але побач за назіральніцкім сталом сядзелі два мужчыны 40-47 гадоў прасьцецкага выгляду.
Адзін быў быццам назіральнік ад Фонду Міру, а другі – ад беларускага Таварыства Чырвонага Крыжу. Але, з таго, як яны па-сяброўску размаўлялі паміж сабой, было зразумела, што перада мною нейкія тэхнічныя спэцыялісты з адпаведных ворганаў, якія назіралі не за камісіяй, а за мной, і млява лічылі выбарцаў, каб замаскіравацца. Ад Фрунзенскага райвыканкама “смотрящей”, прабачце адказнай, пад выглядам назіральніцы ад беларускага Саюзу Жанчын была даволі прыемная з выгляду паненка зь лёгкім дэфэктам мовы на літару “Л” (праўда яна ня ведала, хто старшыня іхнай грамадзкай арганізацыі). Затое гр-на Козела з райвыканкаму (гэта галоўны “смотрящий” па раёне) яна цудоўна ведала. Убачыўшы яго, яна ўскочыла і скіравалася за ім. Козел жа не адразу пасунуўся да яе, а, нібы захоўваючы кансьпірацыю, пракрочыў далей па калідоры, рэзка спыніўся, паклікаў паненку і даў нейкія інструкцыі. Затое гэтая жанчынка так павіталася з начальнікам калёніі, які прыйшоў з праверкай, што мне падалося, што гэта яе бацька.
Перад падлікам галасоў да нас дадаліся яшчэ два назіральнікі з калёніі, якія былі запісаныя як рэпрэзэнтанты нейкага Фонду.
Заўвагі падчас назіраньня.
Паводле маіх падлікаў, па ўчастку прыйшло і прагаласавала 640-650 чалавек. У хлопцаў ад Крыжу і Міру – дзесьці 620-630 (яны мне так сказалі).
Старшыня камісіі адмовіўся сказаць колькі прагаласавала датэрмінова, колькі чалавек падалі заявы, каб прагаласаваць дома, колькі ўсяго выбарцаў на гэтым участку.
Падчас падліку галасоў я амаль ня бачыў, як складаюць стосы бюлетэняў з вынікамі выбараў. Падліковы стол стаяў мэтраў 4 ад мяне. Стосы ж бюлетэняў насілі яшчэ далей мэтры на 2. Там сядзела намесьніца старшыні і нешта пісала, не гледзячы на бюлетэні, якія ўкладаліся за суседнім сталом . Шараговы сябра камісіі падыходзіў да намесьніцы ды на вуха ёй нешта казаў.
Але аднойчы, каб стварыць бачнасьць дэмакратыі адна з сябраў камісіі паказала некалькі, на яе думку спрэчных бюлетэняў. Калі адзін такі бюлетэнь усе назіральнікі палічылі “за ЛАГВІНЦА”, я ДАКЛАДНА ўбачыў у які стос яго паклалі.
Гэта быў стос ня меншы за 50-60 бюлетэняў і толькі ў АДНАГО з сяброў камісіі і толькі з АДНОЙ з ТРОХ скрыняў для галасаваньня. Я агучыў свае назіраньні камісіі, але яны маўчалі.
Цікава, што пасьля гэты стос разьдзялілі на 3 часткі і панесьлі да далёкага сталу, выніковыя ж стосы фармавалі для выгляду.
Яшчэ падчас галасаваньня адна хударлявая кабеціна ў капялюшы, падобная на пэрсанаж вядомага мультфільма, разы 3 нахабна падыходзіла да розных сяброў камісіі і пераглядала сьпісы выбарцаў. Калі я не вытрымаў і ўзьняў гвалт, уся хеўра камісіі са сваімі назіральнікамі кінуліся да мяне спрачацца. Але пасьля жорсткага тлумачэньня законаў падціснулі хвасты. Высьвятлілася, што гэта камэндантка інтэрнату, што па Шаранговіча 56, складае сьпісы тых, хто не прагаласаваў. “Зь мяне патрабуюць зводку”- наіўна прызналася яна.
Наконт “падліку”... Хацелася б добра запомніць для нашчадкаў прозьвішча намесьніцы старшыні камісіі – матэматык з гэтай школы – ЯНА цудоўна ведае сапраўдныя вынікі выбараў.
А старшыня камісіі толькі падпісаў, не спраўджваючы складзены намесьніцаю пратакол.
Мае пажаданьні назіральнікам на наступныя выбары:
- Патрэбна не менш 3 назіральнікаў на ўчастак.
- Астатнія ня хочу агучваць.Вораг ня спіць.
24 версьня 2008







Y6P9dk <a href="http://ekcdzigvtexj.com/">ekcdzigvtexj</a>, [url=http://qtmzudedoyjg.com/]qtmzudedoyjg[/url], [link=http://nuggvfjbarpy.com/]nuggvfjbarpy[/link], http://jjyxlnqolafd.com/
KjBlB9 <a href="http://yxgijyfxptei.com/">yxgijyfxptei</a>, [url=http://uupckxjxfgbo.com/]uupckxjxfgbo[/url], [link=http://mvzboygtuimr.com/]mvzboygtuimr[/link], http://ilppbcsdqknk.com/
hcuYDY <a href="http://gsroippgfvme.com/">gsroippgfvme</a>, [url=http://eaekbeaiijkj.com/]eaekbeaiijkj[/url], [link=http://hcfugzibckza.com/]hcfugzibckza[/link], http://hlufjtzingwa.com/