Уваход


рэгістрацыя
"Навіны Сухарава №3"
Навіны Сухарава №3
№2  №1 
Падлучайцеся
Ales Lahviniec on Facebook Follow Ales Lahviniec on Twitter Ales Lahviniec on LiveJournal Ales Lahviniec Vkontakte
Стужка
RSS 2.0 Feed ATOM Feed
Кантакты
8 (029) 509-90-93
8 (029) 606-10-34
info@sunaviny.org
П.С. 148 г. Мінск 220005
Рух "За Свабоду"
Назіраньні на гэтых выбарах былі для мяне першыя, таму ўражаньняў было шмат, асабліва з нашымі "выбарамі". Назіраў я на 9ым участку Сухараўскай акругі (211 школа). Першапачаткова камісія і яе старшыня здаваліся нармальнымі бюракратамі. Пры падачы заявы я запамятаваў паставіць дату падачы. Нягледзячы на тое, што старшыня правярала заяву, на гэтае яна не зьвярнула ўвагу. Калі я прыйшоў да яе, каб спраўдзіць сваю рэгістрацыю, яна мне гэта паказала. Ну я паставіў дату і мяне зарэгістравалі, праўда ўжо з наступнага дня.

На адкрыцьцё ўчастку я крыху спазьніўся, бо доўга шукаў, дзе ён. Але нарэшце дайшоў, паказаў пашпарт і сеў назіраць. Каля мяне сядзелі хлопец з дзяўчынай, год па 25-30, і тры настаўніцы. З раніцы, як і заўсёды, першымі пайшлі старыя. І тут пачаліся парушэньні - яны заходзілі па-двое. Калі гэта адбылося першы раз, я прамаўчаў - пачакаю, думаю, што будзе ў наступны раз. Але на 2гі выпадак я не мог не адрэагаваць, тым больш, што за ім прыйшоў і трэці з зусім не старымі ўдзельнікамі. Я зьвярнуўся да старшыні з просьбаю больш не дапускаць такога - яна сказала, што ўсё добра, бо гэта муж з жонкаю - ім можна. Параіўшыся з Алесем, я пачаў складаць акт аб парушэньнях. Тут была цікавая рэакцыя настаўніц, што назіралі са мною. Яны запыталіся, ці не патрэбна і ім пісаць, калі я пішу. Я адказаў, што калі яны нічога ня бачылі, то й ня трэба. Паглядзеўшы, што я напісаў, яны сказалі, што гэта невялікае парушэньне. Так, але ж з невялікіх можна набраць шмат чаго...

Дарэчы, старшыня камісіі – дырэктарка школы. Пры падачы акту на подпіс старшыні, яна мне адмовіла, чаго і трэба было чакаць. Потым прыйшоў Козел (загадчык па ідэалёгіі Фрунзенскага раёну) - ён таксама не адрэагаваў на акт, спасылаючыся на законы, - сказаў, каб калі я буду настойваць - прынялі. Наступным стандартным парушэньнем было адсутнасьць агляду скрыняў для датэрміновага і выязнога галасаваньня для назіральнікаў. Старшыня зноў нічога не падпісала – проста выставіла скрыні. Заяву аб прадстаўленьні інфармацыі пра колькасьць атрыманых бюлетэняў яна таксама праігнаравала, паслаўшы ў раённую выбарчую камісію. Далей усё працягвалася як і раней, праўда менш па-двое сталі пускаць, але пад вечар зноў не зьвярталі на гэта ўвагі.

Але такія парушэньні ў нас ня вельмі цікавыя, бо дэмакратычныя. У нас жа практыкуюць недэмакратычнае парушэньне - недалік і пералік. Перад падлікам нас папярэдзілі, што нельга карыстацца аўдыё-, відэа-, фотаапаратурай, а таксама фотаапаратамі ў сотавых тэлефонах, бо гэта забаронена нейкім законам... Ну што ж паназіраем так... Хаця акрамя таго, як яны запячатвалі бюлетэні і разпячатвалі скрыні нічога не было бачна і ні аб якім назіраньні за падлікам і гаворкі быць не магло, бо падыйсьці так, каб было бачна, што напісана ў бюлетэнях, было проста не магчыма. Толькі двум надзіральнікам далі падыйсьці бліжэй - яны былі пры пагонах, ну і ім нічога было не патрэбна. Пасьля падліку нахутка абвясьцілі вынікі, старшыня запакавала запячатаныя бюлетэні ў спартовую сумку, павесіла пратакол на сьцяну і зьбегла... Ставіць подпіс на копіі пратаколу яна, як бачна, не хацела. На тым назіраньне і скончылася.

На будучыню я зрабіў наступныя вывады:

  1. па-перш, з сабою трэба мець выбарчы кодэкс, каб было куды тыкаць камісію;
  2. па-другое, можна здымаць усё на відэа - сам працэс выбараў здымаць ніхто не забараняў, а падлік... трэба да выбараў падаць запыт каб яны дакладна сказалі, дзе напісана, што здымаць забаронена.
  3. ну й канешне, назіраньне наўсьцяж можна рабіць толькі калі шмат людзей - далучайцеся!!!
Ягор
Share
24 версьня 2008
Каментары

gcxzzO , [url=http://ufjmozmuwqqm.com/]ufjmozmuwqqm[/url], [link=http://bbwhcruwnohi.com/]bbwhcruwnohi[/link], http://jzqzikxzfjcm.com/

cjcycwx (ананімна)
12 сьнежня 2011 у 04:40

WidUNb <a href="http://zzwfduvcsjov.com/">zzwfduvcsjov</a>

rhtkagisa (ананімна)
10 сьнежня 2011 у 09:01

8n2RmP , [url=http://qshozrkwrpfl.com/]qshozrkwrpfl[/url], [link=http://czemszoctrzb.com/]czemszoctrzb[/link], http://mwktxolpnout.com/

lhtxgshl (ананімна)
9 сьнежня 2011 у 05:16

jXtCqn <a href="http://zbpvxpsawejc.com/">zbpvxpsawejc</a>

wimlti (ананімна)
8 сьнежня 2011 у 00:42

Shoot, so that's that one spuposes.

Kailan (ананімна)
7 сьнежня 2011 у 11:59

7LU00p <a href="http://fmbdfytnecay.com/">fmbdfytnecay</a>, [url=http://tqfyazqrfkyz.com/]tqfyazqrfkyz[/url], [link=http://rrvuyyoxbayp.com/]rrvuyyoxbayp[/link], http://ruydrntuazpc.com/

dhaprytj (ананімна)
6 красавіка 2011 у 20:40

zM3DJV <a href="http://pfyxvldktrcn.com/">pfyxvldktrcn</a>, [url=http://jnhzjrnqzqtn.com/]jnhzjrnqzqtn[/url], [link=http://wtgalqvqqbaq.com/]wtgalqvqqbaq[/link], http://dqxsyypsocuq.com/

fjxfxqepv (ананімна)
26 студзеня 2011 у 22:53
Новы каментар

* - палі абавязковыя для запаўненьня

Рэгістрацыя не абавязковая. Пароль патрэбны толькі каб ад вашага імя ніхто больш ня мог пісаць каментары.