Уваход


рэгістрацыя
"Навіны Сухарава №3"
Навіны Сухарава №3
№2  №1 
Падлучайцеся
Ales Lahviniec on Facebook Follow Ales Lahviniec on Twitter Ales Lahviniec on LiveJournal Ales Lahviniec Vkontakte
Стужка
RSS 2.0 Feed ATOM Feed
Кантакты
8 (029) 509-90-93
8 (029) 606-10-34
info@sunaviny.org
П.С. 148 г. Мінск 220005
Рух "За Свабоду"
Сустрэча лідэра толькі што зарэгістраванага ў Беларусі руху “За свабоду” Аляксандра Мілінкевіча са студэнтамі-каліноўцамі праходзіла ў Беластоцкім унівэрсітэце. Цягам двух гадзінаў ён апавядаў пра новую палітычную сітуацыю ў Беларусі і адказваў на пытанні. Паводле Мілінкевіча, беларускія ўлады цяпер тэрмінова шукаюць выйсце з цяжкой эканамічнай сітуацыі і таму пачалі дыялог з Еўропай:

- У Беларусі такая сітуацыя, што ўлада мусіць тэрмінова шукаць нейкія выхады. Інакш і яна загіне, і Беларусь на няшчасце може загінуць ад таго, што столькі гадоў мы мелі такую эканамічную палітыку.

Аляксандр Мілінкевіч патлумачыў, што ён ніколі не быў прыхільнікам падыходу, чым горш сітуацыя ў краіне, тым лепш для апазіцыі. Бо, на яго думку, без знешняй дапамогі цяперашні палітычны рэжым ва ўмовах сусветнага крызісу можа даволі хутка абрынуцца. Але можа здарыцца так, што разам з уладай абрынецца ў бездань і сама Беларусь, чаго дапусціць нельга. І менавіта дзеля захавання незалежнасці Беларусі Мілінкевіч прапануе ўладам супрацоўніцтва:

- Я думаю, улада зацікаўленая ў тым, што яна зараз робіць. Яна зразумела, што калі гэтага не рабіць – то для іх смерць. Сёння Аляксандр Лукашэнка разумее, што калі мы аб’яднаемся з Расіяй, то ён, як мінімум, пойдзе на пенсію. У іх ёсць матывацыя рабіць гэтыя рэформы. Шчыра скажам, яны робяць гэтыя рэформы каб замацавацца ва ўладзе. Нашая зацікаўленасць мае іншыя прычыны. Але і мы, і яны зацікаўленыя ў тым каб Беларусь захавала свой суверэнітэт. І тут мы можам з імі супрацоўнічаць. Не трэба баяцца гэтага слова, бо гэта супрацоўніцтва не дзеля дыктатарскай улады. Гэта супрацоўніцтва дзеля таго, каб Беларусь не ўпала на калені.

Як вялікі падарунак лёсу Мілінкевіч разглядае магчымасць далучэння Беларусі да еўрапейскай палітыкі Ўсходняга партнёрства, бо гэта дае краіне магчымасць інтэгравацца ў Еўропу.

Студэнтаў цікавла, як будзе працаваць апазіцыя ў новых умовах дыялогу Еўрасаюза з афіцыйным Менскам, як ставіцца да тых сілавікоў, судздзяў і пракурораў, якія пераследвалі апазіцыю, ды многія іншыя пытанні.

Адна з галоўных каардынатарак праграмы імя Кастуся Каліноўскага, жонка Аляксандра Мілінкевіча Інна Кулей заклікала пачаць кампанію супраць крымінальнага пераследу моладзевых актывістаў, у тым ліку і 29 студэнтаў-каліноўцаў, якія з гэтай прычыны вось ужо больш за два гады не могуць прыехаць у Беларусь:

- Вы ведаеце, што Таня Цішкевіч выехала вучыцца і не можа ўехаць у Беларусь. Аляксандру Баразенку, вось мы цяпер гаварылі з панам Маліцкім, яму будзе дадзены акадэмічны адпачынак на час яго судовага пакарання. Але мы збіраемся ціснуць на ўлады вельмі моцна. І таксама просім вашай дапамогі. Мы будзем пісаць такі ліст і просім вас студэнтаў-каліноўцаў падпісацца пад гэтым лістом.

Ліст будзе накіраваны ў Еўрапейскую камісію і ў Адміністрацыю беларускага прэзідэнта. Інна Кулей заклікала студэнтаў праяўляць больш грамадскай актыўнасці. Напрыклад, ладзіць у сваіх універсітэтах беларускія дні, удзельнічаць у якіх маглі бы пісьменнікі, музыкі і мастакі з Беларусі. А таксама ўдзельнічаць у літаратурным конкурсе “Еўропа вачыма беларуса”.

Усяго па праграме Каліноўскага ў Польшчы цяпер вучыцца 218 беларускіх студэнтаў. Каля 60 з іх гэтымі днямі знаходзяцца ў Беластоку ў рамках польска-беларускай школы. Сёння яны наведваюць радзіму Кастуся Каліноўскага – вёску Мастаўляны, што недалёка ад Беластока.

- Я лічу, што рэгістрацыя аб’яднання - лагічны крок з боку ўладаў, таму што юрыдычных падстаў для нерэгістрацыі ні раней, ні цяпер не было. Спадзяемся, што гэта не апошні выпадак і рэгістрацыя недзяржаўных аб’яднанняў увойдзе ў практыку, - паведаміў намеснік старшыні ПАГА “Рух “За Свабоду” Юрась Губарэвіч.

Нагадаем, заснавальнікі Праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб’яднання “Рух “За Свабоду” падавалі дакументы на рэгістрацыю арганізацыі чатыры разы. Кіраўніком ПАГА “Рух “За Свабоду” з’яўляецца Аляксандр Мілінкевіч.

Share
Крыніца: racyja.com
21 сьнежня 2008 у 11:51