Уваход


рэгістрацыя
"Навіны Сухарава №3"
Навіны Сухарава №3
№2  №1 
Падлучайцеся
Ales Lahviniec on Facebook Follow Ales Lahviniec on Twitter Ales Lahviniec on LiveJournal Ales Lahviniec Vkontakte
Стужка
RSS 2.0 Feed ATOM Feed
Кантакты
8 (029) 509-90-93
8 (029) 606-10-34
info@sunaviny.org
П.С. 148 г. Мінск 220005
Рух "За Свабоду"
Чыноўнікі не далі згоды на сустрэчу з Мілінкевічам 08/12/08

Арганізатары сустрэчы лідэра Руху "За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі Барысава ў СШ №23 на сваю заяўку ў райвыканкам атрымалі адмову. Аднак, сустрэчы адбудуцца ў іншым фармаце.

Аўтар адмовы – кіраўнічка ідэалягічнага адзьдзелу Барысаўскага райвыканкаму Людзьміла Гарнак. Забарону падпісаў старшыня Барысаўскага райвыканкаму Васіль Дылюк. Афіцыйная прычына адмовы − “неадпаведнасць пададзеных дакументаў”.

− Падобная фармулёўка выкарыстоўваецца мясцовымі чыноўнікамі не першы раз, але ніколі не тлумачыцца, − кажа актывіст Сяргей Салаш. Па яго словах, барысаўскі ідэолаг у сваім лісце таксама дапусціла шэраг юрыдычных памылак і недакладнасцяў, што можа быць падставай для судовага разбіральніцтва і прызнання забароны на правядзенне сходу неправамерным.

Тым не менш, лідэр Руху “За Свабоду” правядзе шэраг сустрэч з барысаўчанамі. Папярэдні расклад такі:

• 17-00 – сустрэча з журналістамі ў рэдакцыі газэты “Барысаўскія навіны”;

• 18-00 – размова з жыхарамі пасьля заканчэньня сустрэчы з журналістамі каля рэдакцыі (вул.8 Сакавіка, 16);

• 19-00 – сустрэча з дэмакратычнымі актывістамі (пра месца можна даведацца па тэлефоне 6201897).

Паводле barysau.belarda.org

Share
Крыніца: by.milinkevich.org
9 сьнежня 2008 у 23:19