Рух "За свабоду"
Мілінкевіч: Сапраўдны дыялог пачынаецца з нулявога варыянта
У Мінску адбылася канферэнцыя Руху За Свабоду", на якой былі прынятыя змены ў статут і абмеркавана стратэгія арганізацыі на бліжэйшы перыяд. ...Улады не гатовыя выграваць выбары сумленна
Актывіст Руху "За Свабоду" каментуе рэзалюцыю Еўрапарламента па Беларусі незалежнаму тэлебачанню "Белсат".
Што канткрэтна трэба змяніць у выбарчым заканадаўстве і практыкі яго прымянення? Ці пойдуць на гэта ўлады? Ці гарантуе дзяржава свабоду слова? На пытанні "Белсату" адказвае Алесь Лагвінец.
Аўдыё тутЛукашэнка становіцца ўсё больш незгаворлівым
Аналітык Андрэй Ляховіч каментуе зрыў паседжання дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, якое меркавалася правесці 1 снежня.
− Лукашэнка хоча, каб Расія спраўна плаціла за выкананне Беларуссю ролі “шчыта” і “фарпоста” перад Захадам і НАТА, а таксама за падтрымку яе на міжнароднай арэне. Але гэтага, па меркаванню беларускага боку дастаткова. На думку нашых уладаў, Расія не павінна патрабаваць большага. Беларусь хоча самастойна вызначаць характар стасункаў з Захадам. Расія павінна пагадзіцца з тым, што Беларусь самастойна вызначае інвестыцыйную палітыку, а таксама з тым, што беларускае грамадства не вельмі імкнецца інтэгравацца з Расіяй “па-сапраўднаму”, − лічыць Андрэй Ляховіч.
...Мілінкевіч даслаў ліст Хэльзе Шмід
Лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч у лісце дырэктару Генеральнага сакратарыята Рады Еўрапейскага Звязу Хэльге Шмід падкрэсліў неабходнасць поўнага спынення палітычных рэпрэсіяў у Беларусі. ...Рух “За Свабоду” падаў дакументы на рэгістрацыю
Заява на рэгістрацыю ПАГА “Рух “За Свабоду” і усе неабходныя дадатковыя дакументы чацверты раз перададзены ў Міністэрства юстыцыі. ...Гэта толькі першыя крокі па лібералізацыі СМІ
Лідэр Руху “За Свабоду” каментуе намеры ўладаў вярнуць газеты “Народная Воля” і “Наша Ніва” у дзяржаўную сістэму распаўсюду і друку. ...Рэжым дыстанцуецца ад адыёзных паслугачоў?
З ініцыятывы Руху “За Свабоду” адбыўся круглы стол на тэму “Скандальныя адстаўкі сілавікоў: піяр альбо трансфармацыя ўлады”
У круглым стале прынялі ўдзел эксперты Валеры Булгакаў, Валер Карбалевіч, Андрэй Ляховіч, Віталь Сіліцкі.
...

