Аляксандар Лагвінец
Аляксандр Лагвінец, які жыве ў нашым мікрараёне, атрымаў «Прэмію Еўропы» 2007. Яна ўручаецца адзін раз на год арганізацыі ці прыватнай асобе, якая паспрыяла еўрапейскай згодзе, Нямецкім фондам «Маладая Еўропа». Аляксандр Лагвінец - выпускнік БДУ і Страсбурскага Універсітэта, выкладчык паліталогіі - адзначаны за дасягненні ў наладжванні лепшага паразумення паміж Беларуссю і Еўрапейскім Саюзам, прасоўванне еўрапейскіх каштоўнасцяў у Беларусі і працу з моладдзю.
“Я шчыра жадаю, каб еўрапейцам мог назваць сябе кожны жыхар Беларусі. Таму атрыманне гэтай прэміі ёсць для мяне моцным штуршком працаваць яшчэ больш інтэнсіўна і самааддана”, — падзяліўся ўражаннямі Аляксандр Лагвінец пасля атрымання ўзнагроды 5 снежня 2007 года у Берліне.
Крыніца: Наша Ніва, generation.by
29 студзеня 2008 у 00:34
Каментары






