Акруговая камісія не заўважыла відавочнага
4 верасня а 10-ай гадзіне ў Цэнтрвыбаркаме адбудзецца разгляд скаргі на рашэнне Акруговай выбарчай камісіі па Сухараўскай выбарчай акрузе №102 аб адмове ў рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Аляксандра Лагвінца.
Сваю адмову акруговая выбарчая камісія патлумачыла тым, што Аляксандр Лагвінец нібыта падаў непраўдзівыя звесткі ў сваёй Дэкларацыі аб даходах і маёмасці.
На думку Алеся Лагвінца, акруговая камісія паставілася да пададзеных ім дакументаў прадузята і вельмі фармальна, палічыўшы чыста тэхнічную памылку ў дэкларацыі, якая не ўплывае на яе канчатковыя лічбы, за істотную недакладнасць.
– Памылкова не пазначаная ў адным месцы сума ў памеры 251,72 еўра у агульнай суме даходаў маёй дэкларацыі ўлічаная. У іх былі ўсе дакументы на руках. Я да сваёй скаргі ў ЦВК паўторна дадаў копіі усіх банкаўскіх дакументаў, а таксама даведку з падатковай інспекцыі, якія пацвярджаюць маю правату. Будзе вельмі дзіўна, калі ЦВК не адменіць рашэнне пра нерэгістрацыю і не абавяжа акруговую камісію зарэгістраваць мяне ў якасці кандыдата ў дэпутаты па маёй акрузе", – адзначае Алесь Лагвінец.
Адмова АВК
Скарга
Тэлеграма пра разгляд скаргі


