Уваход


рэгістрацыя
Навіны
"Навіны Сухарава №3"
Навіны Сухарава №3
№2  №1 
Падлучайцеся
Ales Lahviniec on Facebook Follow Ales Lahviniec on Twitter Ales Lahviniec on LiveJournal Ales Lahviniec Vkontakte
Стужка
RSS 2.0 Feed ATOM Feed
Кантакты
8 (029) 509-90-93
8 (029) 606-10-34
info@sunaviny.org
П.С. 148 г. Мінск 220005
Рух "За Свабоду"
200|100

Чыноўнікі Фрунзенскага раёну баяцца празрыстых выбараў.

Ніводны з незалежных вылучэнцаў ад грамадзянаў не быў уключаны ў склад участковых выбарчых камісіяў па Сухараўскай акрузе.

Адміністрацыя Фрунзенскага раёну адмовіла 191 выбарцу Сухараўскай выбарчай акругі № 30, не ўключыўшы ў склад 11 ўчастковых камісіяў аніводнага з 13 незалежных прэтэндэнтаў.

“Мясцовая наменклатура дзейнічае паводле сваіх “паняццяў”, ёй ня трэба галоснасць і празрыстасць на выбарах. Яна не хоча, каб незалежныя члены камісіяў бачылі, што сапраўды пазначаюць на сваіх бюлетэнях выбарцы. Таму яны і прымаюць такія, на жаль, вельмі прагназаваныя рашэнні”, зазначала юрыст Дар’я Каткоўская, якая сама жыве ў Сухараве і за вылучэнне якой ахвотна падпісаваліся мясцовыя жыхары.

Усе вылучэнцы грамадзянаў, а сярод іх Віктар Карнеенка, Іна Кулей, Эніра Браніцкая, Андрэй Сушко, Аляксей Кавалец, Аляксандр Таўстыка, Дар’я Каткоўская, Андрэй Ляховіч, Алег Гаеўскі, Аксана Колб, Алег Тарасевіч, Ірына Бохан, маюць вялікі досвед правядзення выбарчых кампаніяў і назірання за выбарамі ў Беларусі і за мяжой. 5 вылучэнцаў самі жывуць у Сухараве, а 6 – маюць юрыдычную або паліталагічную адукацыю. Аднак участковыя выбарчыя камісіі па Сухараўскай акрузе будуць складацца выключна з прадстаўнікоў праўладных і падкантрольных арганізацыяў, такіх як ГА “Белая Русь”, БРСМ, Беларускае таварыства Чырвонага крыжу, Фонд міру, Саюз жанчынаў, прафсаюз работнікаў асветы, Сацыяльна-Спартыўная партыя, а таксама прадстаўнікі ЖЭСаў ды школаў.

“Ніякіх ілюзіяў адносна дэмакратычнасці падліку галасоў няма. У той жа час, мы будзем працягваць кампанію па вывучэнні настрояў і інфармаванні грамадзянаў, а таксама мабілізацыі дзеля вырашэньня мясцовых праблемаў”, заявіў Алесь Лагвінец, каманда якога зьбірала подпісы за вылучэнне незалежных прадстаўнікоў у склад участковых камісіяў.

Share
11 сакавіка 2010 у 01:05