Уваход


рэгістрацыя
Навіны
"Навіны Сухарава №3"
Навіны Сухарава №3
№2  №1 
Падлучайцеся
Ales Lahviniec on Facebook Follow Ales Lahviniec on Twitter Ales Lahviniec on LiveJournal Ales Lahviniec Vkontakte
Стужка
RSS 2.0 Feed ATOM Feed
Кантакты
8 (029) 509-90-93
8 (029) 606-10-34
info@sunaviny.org
П.С. 148 г. Мінск 220005
Рух "За Свабоду"

Наведвальнікаў тэрытарыяльнай раённай выбарчай камісіі Фрузенскага раёну Мінску сустракае вялізны стэнд грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.

Гэтую недарэчнасць заўважылі актывісты Руху “За Свабоду” Алесь Лагвінец і Алесь Таўстыка, якія прынеслі дакумэнты для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы кандыдата на красавіцкія выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў.

У пакоі, дзе размясцілася камісія, стаіць вялічэзны стэнд Фрунзенскай раённай арганізацыі гэтага праўладнага грамадскага аб’яднання. Выразнай расейскай мовай ён запэўнівае, што арганізацыя выступае “За сильную и процветающую Беларусь!” і шматлікімі фотаздымкамі падкрэслівае нібыта актыўнасць ды інтэнсіўнасьць працы яе мясцовага аддзялення на карысць жыхароў Фрунзенскага раёну.

“Такі велізарны стэнд каштуе вялікія грошы. Хаця здымкі на ім неякасныя. Відаць, падобнага кшталту агітацыя існуе ва ўсіх раённых адміністрацыях па краіне. Куды ідуць бюджэтныя грошы?!”, - абураецца Алесь Лагвінец.

Дый сам факт таго, што ў памяшканні дзяржаўнай адміністрацыі, якая мае быць нейтральнай, знаходзіцца рэклямны стэнд аднаго з грамадскіх аб’яднанняў краіны, выклікае непаразуменне. Чаму, калі ўжо так пайшло, няма ў пакоях камісій інфармацыі, напрыклад, пра Рух “За Свабоду”, які таксама з’яўляецца афіцыйна зарэгістраваным грамадскім аб’яднаннем?

З прычыны знаходжання стэнду ў дзяржаўным памяшканні Алесь Лагвінец і Алесь Таўстыка пакінулі скаргу ў кнізе скаргаў і прапановаў Адміністрацыі Фрунзенскага раёну, дзе пазначылі, што абуральны факт размяшчэння такога стэнду, апроч парушэння прынцыпу нейтральнасці дзяржаўных органаў, абражае эстэтычныя пачуцці і гонар грамадзяніна Беларусі.

Share
18 лютага 2010 у 02:39