Уваход


рэгістрацыя
Навіны
"Навіны Сухарава №3"
Навіны Сухарава №3
№2  №1 
Падлучайцеся
Ales Lahviniec on Facebook Follow Ales Lahviniec on Twitter Ales Lahviniec on LiveJournal Ales Lahviniec Vkontakte
Стужка
RSS 2.0 Feed ATOM Feed
Кантакты
8 (029) 509-90-93
8 (029) 606-10-34
info@sunaviny.org
П.С. 148 г. Мінск 220005
Рух "За Свабоду"

Мяркую, што шмат хто з тых, хто апошнія некалькі год блізка не сутыкаўся з праблемаю набыцьця і продажу жыльля, не зусім уяўляюць дынаміку росту коштаў на нерухомасьць у Менску і ў Сухараве ў прыватнасьці. Канешне, усе чулі, што жытло зараз каштуе дорага, што дзяржапарат быццам бы заняўся праблемай коштаў на рынку нерухомасьці, у прыватнасьці спрабуе кантраляваць рыэлтэраў, якія штучна ствараюць ажыятаж на рынку і правакуюць падвышэньне коштаў.

Аднак давайце паглядзім, колькі прыкладна каштуюць стандартныя кватэры на другасным рынку нерухомасьці ў Сухараве.

Аднапакаёвыя кватэры: звычайная аднапакаёўка 32 кв.м. з кухняй 7 кв.м. каштуе ў сярэднім 65-68 тыс. даляраў. Аднапакаёўкі ў новых дамах пры агульнай плошчы каля 39 кв.м. і кухні 9 кв.м. каштуюць каля 75 тыс. даляраў.

Двухпакаёвыя кватэры: найніжэйшыя кошты на двухпакаёўкі пачынаюцца ад 90 тысяч даляраў (за кватэру 47 кв.м. з кухняй 7 кв.м.) Двухпакаёўка ў доме з палепшанай пляніроўкай (так званы чэскі праект – 50 кв.м. і кухня 9 м.кв.) абыйдзецца ўжо ў 100 тысяч даляраў. Яшчэ даражэйшыя кватэры ў новабудах – каля 110 тыс. даляраў. Варта заўважыць, што на двухпакаёвыя кватэры відэлец коштаў значна шырэйшы, чым на аднапакаёўкі.

Тут шмат залежыць ад стану кватэры. Уплыў на кошт маюць: павярховасьць (звычайна неліквіднымі лічацца першы і апошні паверхі), наяўнасьць шклопакетаў, матэрыял падлогі, наяўнасьць шафаў-купэ, кафлі, стан сантэхнікі, агульны стан кватэры. Увогуле, двухпакаёўкі зараз – самы попытавы тавар на рынку сталічнай нерухомасьці.

Трохпакаёвыя кватэры. Кошты пачынаюцца ад 110-115 тысяч даляраў за самыя танныя кватэры, кватэры палепшанай пляніроўкі з большай кухняй каштуюць каля 125-130 тысяч даляраў, увогуле кошты сягаюць да 150 тысячаў.

Чатырохпакаёўкі і болей. Прапанова вялікіх кватэр у Сухараве дастаткова абмежаваная, што абумоўлена маленькай колькасьцю такога кшталту нерухомасьці і занадта высокімі коштамі за іх. Кошты ад 150 тысяч даляраў. Сярэдні кошт 1 м.кв. у такіх кватэрах ніжэйшы за астатнія – каля 1750 даляраў. Аднак можна знайсьці нават аўтарскія праекты, некалькі ўзроўневыя кватэры, кватэры класа люкс – кошт такой нерухомасьці сягае пад 250-300 тысяч даляраў.

Кошты на сухараўскую нерухомасьць адпавядаюць сталічным тэндэнцыям: вялікага скоку коштаў на кватэры ў заходняй частцы горада, да якой належыць мікрараён Сухарава, у гэтым годзе не адбылося (у параўнаньні з некаторымі раёнамі ўва ўсходняй частцы сталіцы), адбываецца стабілізацыя коштаў і сярэдні кошт 1 м.кв. за кватэру ў Сухараве ўмацаваўся на 1950 далярах за 1 кв.м.

У 2008 годзе аналітыкі прагназуюць далейшую стабілізацыю рынка нерухомасьці, магчыма, з невялікай тэндэнцыяй да памяньшэньня коштаў, аднак значнага абвалу рынка не чакаецца, бо нерухомасьць дагэтуль застаецца самым выгодным і бязрызыкоўным у Беларусі сродкам укладаньня грошай.

Share
Apalonik
30 студзеня 2008 у 00:05
Каментары
Новы каментар

* - палі абавязковыя для запаўненьня

Рэгістрацыя не абавязковая. Пароль патрэбны толькі каб ад вашага імя ніхто больш ня мог пісаць каментары.