Уваход


рэгістрацыя
Навіны
"Навіны Сухарава №3"
Навіны Сухарава №3
№2  №1 
Падлучайцеся
Ales Lahviniec on Facebook Follow Ales Lahviniec on Twitter Ales Lahviniec on LiveJournal Ales Lahviniec Vkontakte
Стужка
RSS 2.0 Feed ATOM Feed
Кантакты
8 (029) 509-90-93
8 (029) 606-10-34
info@sunaviny.org
П.С. 148 г. Мінск 220005
Рух "За Свабоду"
Увечары, 14 красавіка адбыўся радыёвыступ дарадцы старшыні Руху “За Свабоду”, кандыдата ў дэпутаты па Сухараўскай акрузе Алеся Лагвінца. Выступы кандыдатаў у дэпутаты пачынаюцца а 18 гадзіне. Улады абяцалі цалкам адмовіцца ад цэнзуры тэкстаў. Прынамсі, ў Мінску гэтае абяцанне пакуль выконваецца. Алесь Лагвінец у сваім звароце да выбаршчыкаў, як і Зміцер Бабіцкі, скарыстаўся некаторымі цытатамі з фільму "V значыць вендэта". Палітык заклікае абарваць спіраль маўчання і пачаць гаварыць у голас: "Словы ніколі не згубяць сваёй моцы. Словы перадаюць зьмест, а тым, хто умее слухаць – кажуць праўду!” “Няхай сёння ня кожны гатовы адстаяць свой голас на выбарчым участку або на Плошчы, але галоўнае, каб у яго ўвесь час была магчымасць выбару, гэта значыць магчымасць мысьліць, ацэньваць і параўноўваць, а самае галоўнае – магчымасць гаварыць. Менавіта таму я ўдзельнічаю ў гэтых так званых “выбарах”. Каб была якасная альтэрнатыва! Каб казаць праўду!” – упэўнены Алесь Лагвінец.
Share
Крыніца: by.milinkevich.org
14 красавіка 2010 у 09:05