Уваход


рэгістрацыя
Навіны
"Навіны Сухарава №3"
Навіны Сухарава №3
№2  №1 
Падлучайцеся
Ales Lahviniec on Facebook Follow Ales Lahviniec on Twitter Ales Lahviniec on LiveJournal Ales Lahviniec Vkontakte
Стужка
RSS 2.0 Feed ATOM Feed
Кантакты
8 (029) 509-90-93
8 (029) 606-10-34
info@sunaviny.org
П.С. 148 г. Мінск 220005
Рух "За Свабоду"

Адразу трое кандыдатаў па Сухараўскай акрузе Мінска падалі заявы ў выбарчую камісію і пракуратуру.

Тры кандыдаты па 30-й Сухараўскай выбарчай акрузе Мінска — Алесь Лагвінец, Эдуард Амельянчук і Арцём Шаркоў — падалі заявы ў пракуратуру з просьбай адмяніць вынікі галасавання. Пра гэта Еўрарадыё распавёў Арцём Шаркоў:

"Сёння раніцай падалі заявы ў акруговую выбарчую камісію, а таксама ў пракуратуру з просьбай зрабіць пералік галасоў па 27-ай выбарчым участку і адмяніць вынікі галасавання па Сухараўскай выбарчай акрузе".

Алесь Лагвінец, які афіцыйна атрымаў менш за 4% галасоў, яшчэ 22 красавіка прасіў адмяніць выбары па шэрагу прычын, у тым ліку з-за "неўнясення ў спісы выбарцаў значнай колькасці выбарцаў".

Напярэдадні карэспандэнт Еўрарадыё паназіраў на 24-м участку Сухараўскай акругі за падлікам галасоў. Назіральнікі знаходзіліся ў чатырох метрах ад стала, дзе ішоў падлік. Ён быў шчыльна агароджаны 10 членамі камісіі. Усе яны — супрацоўніцы школы №199, у якой адбывалася галасаванне. Старшыня камісіі — дырэктарка школы Галіна Філіпенак.

Рабіць відэа і фота камісія праз пэўны час забараніла. Маўляў, перашкаджае працаваць і лічыць галасы.

Галіна Філіпенак: "Перашкаджае! Я хачу праверыць лічбы. Завяршаем — члены камісіі нервуюцца!"

Член камісіі: "Ну што — пішам парушэнне?"

Міліцыянт настойліва просіць выключыць фотаапарат. Назіральніца Раіса з гэтым не згодная.

Раіса: "Я не разумею — вам што — сорамна ўдзельнічаць у выбарах? Не пагаджайцеся тады быць сябрамі камісіі!".

Яна працягвае: "Гэта — нулявы вынік назіральнікаў. Усё назіранне зводзіцца да нуля падлікам галасоў. Адзінае, што мы можам казаць — колькі прагаласавала чалавек. Але больш мы нічога сказаць не можам".

Але і колькасць чалавек, якія прагаласавалі, часам значна не сходзіцца.

Кацярына лічыла колькасць выбарцаў, якія прыйшлі на суседні ўчастак, ад яго адкрыцця да самага закрыцця.

Кацярына: "Мы назіралі ўвесь дзень, ад самай раніцы, да самага закрыцця. І нашая лічбы атрымаліся вельмі-вельмі адрозныя. У нас выйшла 1210, а плюс датэрміновае галасаванне – 1814".

Афіцыйная ж лічба — амаль 2,5 тысячы. Адкуль узяліся больш за 600 чалавек на ўчастку — невядома, кажа назіральніца.

За два дні да дня галасавання кандыдат Алесь Лагвінец правёў сустрэчу з выбарцамі, на якіх заклікаў не ісці галасаваць увогуле, пераконваючы, што галасы не лічаць.

Алесь Лагвінец: "Я сёння аб'яўляю вотум недаверу ўсім выбарчым камісіям у нашай Сухараўскай акрузе".

Алесь упэўнены, што на выбарчай акрузе, дзе ён прысутнічаў на мінулых мясцовых выбарах у 2007 годзе, галасы не лічылі ўвогуле. І мае дакументальныя пацверджанні.

Алесь Лагвінец: "Я ведаю, што нашы галасы ніхто не лічыў у 2004 і 2008 годзе. Настаўнікі школы туліліся вакол сталоў, я быў з біноклем. Я з поўнай адказнасцю кажу — дырэктар нават не лічыла колькасць галасоў. Чаму — таму што я маю шэсць арыгінальных бюлетэняў, вынесеных з участка".

Share
Крыніца: euroradio.fm
27 красавіка 2010 у 08:26