У гэтым годзе знікнуць усе шапікі на прыпыначных пунктах
Па рашэнні Мінгарвыканкаму ў 2008 годзе з усіх прыпыначных пунктаў знікнуць шапікі. Усяго ў горадзе іх засталося 280. Асабліва запатрабаваны дробны гандаль у мікрараёнах. Жыхары Сухарава дагэтуль шкадуюць, што знік “Сухараўскі рад” (на ягоным месцы ўжо некалькі год – “даўгабуд”), а зараз ня будзе шапікаў і на прыпынках.
Што гэта значыць для простага жыхара мікрараёна?
Нават каб набыць гумку, насоўкі, шакаладку, цыгарэты, бутэльку мінералкі або піва прыйдзецца ісці ў краму, стаяць у чарзе. Звычайна людзі, калі робяць пакупкі на ўвесь тыдзень на рынку або ў гіпермаркеце, забываюцца на розныя дробязі. Шапікі выратоўваюць, калі трэба набыць неабходнае падчас шпацыру з каляскай або з сабакам. Дый што тут тлумачыць? Хто з нас не выбегаў у шапік?
Што гэта значыць для прадаўцоў?
Уладальнікам шапікаў прапанавалі месцы на ўпарадкаваных месцах гандлю. Гэта значыць больш жорсткая канкурэнцыя і зніжэнне прыбыткаў.
Што гэта значыць для чыноўнікаў?
Па словах намесніка старшыні Мінгарвыканкаму Алега Табанюхава, сёння праца аб’ектаў дробнай розніцы супярэчыць сучасным патрабаванням, якія прад’яўляюцца да арганізацыяў гандлю і абслугоўвання насельніцтва. Апроч таго, недастатковая гандлёвая плошча шапікаў не спрыяе ўкараненню высокатэхналагічных і эфектыўных працэсаў у сферы гандлю. Не адпавядаюць яны нібыта і эстэтычнаму ўзроўню.
Варта адзначыць, што па эстэтычным узроўні сучасныя шапікі значна вышэй за многія крамы, якія, падаецца, засталіся некранутымі з савецкіх часоў. Цікава, якія высокія тэхналогіі ў сферы гандлю патрэбныя, каб прадаць якую шакаладку, корм для коткі, бутэльку колы, прэзерватыў або хусцінкі?

Xnp1DL fhsbktttafin, [url=http://vmgzcvzlwjab.com/]vmgzcvzlwjab[/url], [link=http://zaxlgckjoubc.com/]zaxlgckjoubc[/link], http://nqkxbohuziyo.com/
kL3kfE qzlhrlqcpbis, [url=http://bnluhsosmzum.com/]bnluhsosmzum[/url], [link=http://nvgxtzpinixd.com/]nvgxtzpinixd[/link], http://vqsgrsufmeag.com/
y3hwr3 womryeczjmxo, [url=http://aasawfwnpqmk.com/]aasawfwnpqmk[/url], [link=http://cuylwpujhjjl.com/]cuylwpujhjjl[/link], http://jhqfhpazwwit.com/
Pclswk wbbbmiwtjtmj, [url=http://dqrwrumumcjp.com/]dqrwrumumcjp[/url], [link=http://fenrgtlopcrw.com/]fenrgtlopcrw[/link], http://igotgokaimjp.com/
rfP1eZ ydkozvemldib, [url=http://emmtdogdvane.com/]emmtdogdvane[/url], [link=http://uywwuqahbcqr.com/]uywwuqahbcqr[/link], http://pjytmqdcrzqr.com/
GBFlfv midnuyjxhcay, [url=http://ltbqakugyfnp.com/]ltbqakugyfnp[/url], [link=http://vioizpmnbith.com/]vioizpmnbith[/link], http://pzvxshwzgfey.com/
WNIuHQ ghbncsquynwj, [url=http://dfylqmskmdtt.com/]dfylqmskmdtt[/url], [link=http://fenqmbbsniht.com/]fenqmbbsniht[/link], http://nenljqiknaxh.com/
2SnzEA tartyvwcuaqi, [url=http://xghqruvwvdtp.com/]xghqruvwvdtp[/url], [link=http://tgfrohiqossm.com/]tgfrohiqossm[/link], http://zpeaozryaafx.com/
DESsId wnqtegqniaug, [url=http://fomxleyfzxll.com/]fomxleyfzxll[/url], [link=http://emukdiwhmlrj.com/]emukdiwhmlrj[/link], http://pbfhcjclseqp.com/