Лагвінец: "Улады ўскладнілі назіраньне за датэрміновым галасаваньнем"
Кандыдат у дэпутаты па Сухараўскай акрузе № 30, каардынатар руху "За свабоду" Алесь Лагвінец заяўляе, што ўлады ўскладняюць назіраньне за ходам папярэдняга галасаваньня.
"Участкі для датэрміновага галасаваньня разьмешчаныя ў адным будынку, але ў розных памяшканьнях, што ўскладняе назіраньне за датэрміновым галасаваньнем. На ўсіх папярэдніх выбарах участкі былі разьмешчаныя ў адным пакоі. Для мяне гэта ўскосны доказ таго, што ў скрыні ўкідваецца дадатковая колькасьць бюлетэняў альбо прыпісваецца дадатковая колькасьць выбарцаў, якія, нібыта, прыходзяць на датэрміновае галасаваньне. На тых участках, дзе мы вялі назіраньне, колькасьць выбарцаў, што прыйшлі на датэрміновае галасаваньне, была зафіксаваная на 15—20% меншая. Цікава, што рашэньне аб разьмяшчэньні ўчасткаў у розных пакоях прымалася ў апошні момант. Аб гэтым сведчаць прыпісаныя ад рукі абвесткі, падкрэсьліў Алесь Лагвінец.
У якасьці параўнаньня: у школе №206 у Малінаўцы на датэрміновым галасаваньні ўсе 5 участковых камісіяў разьмяшчыюцца ў адным пакоі.






