Жыць у Сухараве.
Андрэй (малады банкаўскі супрацоўнік):
“Больш за ўсё мяне раздражняе ўезд/выезд з Сухарава! Дзесьці з 8 і да 10 раніцы і з 17.00 д 19.30 заторы на дарогах неверагодныя. Дабірацца на працу і вяртацца дахаты – проста мучэнне! Асабліва “вясёленькі” участак ад Лясной да Атланту М. Там ездзіць нават небяспечна! А калі нарэшце дабярэшся ўвечары дахаты – паспрабуй яшчэ знайсці, дзе машыну паставіць, бывае, што заганяеш на тратуар або газон. А што рабіць?”
Кацярына, ягоная жонка, сядзіць дома з маленькай дачкой:
“Для мяне праблема – гэта дзіцячы садок. Я б ужо пайшла працаваць, а месцаў няма. Ну як раён можа расці і развівацца, калі няма, куды дзяцей аддаць? А нават калі месца і знойдзеш, дзеці пачынаюць хварэць. Тут ужо другая праблема паўстае – паліклініка. Мне адной сапраўды цяжка. Для маладых мам Сухарава зусім не прыстасаванае месца.”
Наталля (бухгалтар, 45 год):
“Дык я ў Сухарава і не жыву, толькі ноччу”, - адразу адказвае Наталля на пытанне. І яна, і яе муж працуюць у цэнтры, малодшая дачка вучыцца ў адной з гімназіяў, сын – у эканамічным універсітэце.
Яшчэ мінулым месяцам дзецям скасавалі ільготы на праезд. А яны як мінімум ездзяць на вучобу і назад. Плюс малодшая два разы на тыдзень ездзіць у басейн. Ну і старэйшы дома вечарамі не сядзіць. Таму павышэнне кошту на праезд для маіх дзяцей вельмі адчуваецца. Мінімум 50 даляраў на месяц атрымоўваецца. Сын у мяне на платным вучыцца: на рэпетытараў з універсітэту грошаў тады не хапіла. Вельмі несправядліва: ільгот пазбавілі, кошт за навучанне паднялі. Толькі калі пайшлі плаціць чарговы ўнёсак – чарговае павышэнне кошту на 70 даляраў. Вучоба даражэе неверагодна! Больш за сто даляраў на месяц выходзіць, калі раскласці.
Тацяна і Андрэй атрымалі кватэру ў Сухараве, калі іх дзеці былі зусім малыя. Зараз дзеці падраслі, але асноўным застаўся клопат пра іх:
“Тут нічога няма для моладзі. Акрамя піцэрыі і камп’ютэрнага клубу. На жаль, большасці даступны апошні. Вакол “Галанэту” – мат, цыгарэтны дым, падлеткі, дзеці, што растуць з бутэлькай піва ў руках. Хтосьці зарабляе на тым, што нашым дзецям проста няма куды больш пайсці. А гульні – гэта той жа наркотык”.
На праблемы інфраструктуры звяртае ўвагу і Сяргей. Кім працуе невядома, але машына добрая:
“Ну я ж ужо ня хлопчык, каб з півам пад пад’ездам сядзець. Хочацца і з жонкай у рэстарацыю схадзіць, дый бізнэсовыя справы трэба вырашаць. Некаторыя з маіх партнёраў таксама жывуць у Сухараве. Дарэчы, тут вельмі шмат багатых і паспяховых людзей. Хочацца часам з хлапцамі ў футбол паганяць, у нармальную трэнажорную залу схадзіць. Ня ведаю, раён вялікі, мо дзе і ёсць, але блізу свайго дому я не бачыў”.
Гутарка нават з некалькімі людзьмі Сухарава – самымі звычайнымі, тымі, якія, магчыма, жывуць па суседстве, сведчыць пра тое, што яшчэ ёсць над чым працаваць. І што кожнаму хочацца, каб Сухарава стала месцам, дзе людзі жывуць, а не проста начаваць.

4j7eic azufrhxmlbca, [url=http://vskcmmrbokqj.com/]vskcmmrbokqj[/url], [link=http://scmfjkxvxlae.com/]scmfjkxvxlae[/link], http://wafbbvyirmfo.com/
aapzqt frrtlzzszohh, [url=http://nlqrsbdinxcm.com/]nlqrsbdinxcm[/url], [link=http://wkvancqqctsw.com/]wkvancqqctsw[/link], http://oiopshnomubk.com/
pwejDx wpanwrdrurfs, [url=http://nvngfwtwyvnn.com/]nvngfwtwyvnn[/url], [link=http://ybzavczwqrhn.com/]ybzavczwqrhn[/link], http://yrgbmuqalwmz.com/
axnXGw sxglpksmmfhu, [url=http://brfxwkakxttq.com/]brfxwkakxttq[/url], [link=http://nxmqklncxruw.com/]nxmqklncxruw[/link], http://ggpfwzierjzh.com/
L1wJPb bnlhhsgjhdbf, [url=http://hqqbnofdpapv.com/]hqqbnofdpapv[/url], [link=http://jyylwwnrzcak.com/]jyylwwnrzcak[/link], http://egfocrgmhqdi.com/
X7FReV bohvoyxhpojh, [url=http://krowxprmgmss.com/]krowxprmgmss[/url], [link=http://mjfrpvyksivp.com/]mjfrpvyksivp[/link], http://dnqdkheegmie.com/
cek2al makxhgybdwfm, [url=http://tuqcwnwxvswc.com/]tuqcwnwxvswc[/url], [link=http://jhzxxavgsrbq.com/]jhzxxavgsrbq[/link], http://riyavufqjvzz.com/
KnDdFh mmlboulfixyr, [url=http://pkbratbybxaf.com/]pkbratbybxaf[/url], [link=http://tevhqjbjbmqd.com/]tevhqjbjbmqd[/link], http://rzvjbnsrcxrb.com/
89TkfH abpnnijppdek, [url=http://vbpdzfuhxbug.com/]vbpdzfuhxbug[/url], [link=http://atdxqdkadaau.com/]atdxqdkadaau[/link], http://thjzidzyicux.com/