Уваход


рэгістрацыя
Навіны
"Навіны Сухарава №3"
Навіны Сухарава №3
№2  №1 
Падлучайцеся
Ales Lahviniec on Facebook Follow Ales Lahviniec on Twitter Ales Lahviniec on LiveJournal Ales Lahviniec Vkontakte
Стужка
RSS 2.0 Feed ATOM Feed
Кантакты
8 (029) 509-90-93
8 (029) 606-10-34
info@sunaviny.org
П.С. 148 г. Мінск 220005
Рух "За Свабоду"

Шаноўныя сябры!

foto2.jpg

Ад імя Руху “За Свабоду” сардэчна вітаю вас тут, у цэнтры нашай сталіцы, і віншую з самым галоўным нацыянальным сьвятам беларусаў.

Дзякуй усім, што прыйшлі сёньня на сьвята сюды, дзе б’юцца тысячы сэрцаў іншай, лепшай, вольнай, эўрапейскай Беларусі.

Гэты вясновы дзень стаў ужо святам беларускай душы, падставай для гонару за нашу Бацькаўшчыну.

Ён стаў такім дзякуючы высілкам папярэдніх пакаленьняў. Дзякуючы мужнасьці і адказнасьці носьбітаў беларускай нацыянальнай ідэі. Ад сакавіка 1918 агмень незалежнасьці і свабоды натхняў лепшых сыноў і дачок Бацькаўшчыны.

Сёньня мы аддаем нашу даніну павагі ўсім тым, хто захаваў, разьвіў і замацаваў сьвята 25 сакавіка ў сьвядомасьці нашых суаайчыньнікаў.

Дзякуй ураду БНР у выгнаньні, шматлікім вядомым і невядомым героям, што зьбераглі яго.

Дзякуй вялікі тым, хто вярнуў гэтае ўзьнёслае сьвята ў публічнае жыцьцё напрыканцы 1980 – пачатку 90-х гадоў 20 стагодзьдзя.

foto1.jpg

Сёньня мы жывем у фармальна незалежнай дзяржаве. Але цяперашняя ўлада працягвае рэпрэсаваць сьвята Дня Волі. Яна палюе за тымі, хто яго сьвяткуе. Яна сьвядома шкодзіць сапраўдным патрыётам. Ці ня глупства гэта?

Вуснамі сваіх ідэёлягаў ўлада кажа пра незалежнасць і суверэнітэт.

Але мы добра ведаем, што падмурак нашай незалежнасці – гэта не заявы пра незалежнасць і суверэнітэт. Гэта не танныя газ і нафта.

Падмурак нашай незалежнасці – гэта воля народу, гэта эфектыўная эканоміка, гэта дэмакратычныя інстытуты ўлады, гэта справядлівыя выбары, гэта нацыянальная саматоеснасьць, гэта наша беларуская мова.

Таму перад намі шмат выклікаў, на якія мы можам і павінны адказаць!!!

На заканчэньне дазвалю сабе працытаваць выбітнага дзеяча БНР Аляксандра Цьвікевіча. Ён ў далёкія 20-ыя гады сказах рэчы, па-ранейшаму актуальныя.

“Змаганьне ніколі не праходзіць дарма, а дае заўжды рэальны здабытак. Воля беларускага народу да незалежнасьці цяпер нязломная, і незалежная Беларусь цяпер ня толькі мроя, але і рэальны чын”.

Будзьма ж настойлівымі ў нашым чынах і вернымі нашым беларускім каштоўнасьцям!

І перамога надыйдзе! Яна недалёка! Жыве Беларусь!

Яшчэ фотаздымкі глядзіце на by.milinkevich.org
 
Share
Аляксандр Лагвінец
28 сакавіка 2010 у 11:03