Уваход


рэгістрацыя
Навіны
"Навіны Сухарава №3"
Навіны Сухарава №3
№2  №1 
Падлучайцеся
Ales Lahviniec on Facebook Follow Ales Lahviniec on Twitter Ales Lahviniec on LiveJournal Ales Lahviniec Vkontakte
Стужка
RSS 2.0 Feed ATOM Feed
Кантакты
8 (029) 509-90-93
8 (029) 606-10-34
info@sunaviny.org
П.С. 148 г. Мінск 220005
Рух "За Свабоду"

У суботу вечарам быў затрыманы прадпрымальнік Алесь Таўстыка, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты па Сухараўскай акрузе Алеся Лагвінца.

  Затрыманне адбылося ў школе №23 на выбарчым участку №27, вул. Панчанкі. Алесь Таўстыка назіраў за ходам датэрміновага галасавання. Калі каля 16.50 ў кабіну для галасавання зайшлі разам дзве асобы, Алесь Таўстыка ў карэктнай форме зрабіў заўвагу намесніцы старшыні камісіі аб неадпаведнасці заканадаўству факту супольнага знаходжання ў кабіне для галасавання дзвух асобаў. Прысутны ў той момант на ўчастку афіцэр міліцыі палічыў дзеянні даверанай асобы кандыдата Алеся Таўстыкі належнымі, аніяк ні іх не адрэагаваўшы.

Кандыдат у дэпутаты Алесь Лагвінец у 17:06 патэлефанаваў у Цэнтральную выбарчую камісію і папрасіў даць тлумачэнне камісіі №27 адносна індывідуальнага знаходжання ў кабіне для галасавання. Калі праз некалькі мінутаў у памяшканне для галасавання зайшла старшыня ўчастковай камісіі №27 Аксана Кокарава (Оксана Кокаревa), яна адразу пачала абвінавачваць Алеся Таўстыку ў парушэннні грамадскага парадку і выклікала нарад міліцыі.

Алесь Таўстыка заставаўся на ўчастку да 19:00, калі яго ў прысутнасці сведкаў паклікалі на калідор і затрымалі. Пратакол парушэння (дробнае хуліганства) быў складзены а 18:30, калі А.Таўстыка ў прысутнасці сведкаў мірна назіраў за галасаваннем.

Затрыманага прадпрымальніка Таўстыку памясцілі ў СІЗА на Акрэсціна.  

“Лічу абвінавачанне і затрыманне маёй даверанай асобы свядомай правакацыяй з боку старшыні камісіі Аксаны Кокаравай, якая мэтанакіравана зрабіла ўсё, каб пазбавіць свабоды маю давераную асобу”, заявіў кандыдат у дэпутаты па Сухараўскай акрузе Алесь Лагвінец

  Суд над Алесем Таўстыкам адбудзецца ў панядзелак 26 красавіка ў судзе Фрунзенскага раёну г. Мінску (вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1/2).

Share
24 красавіка 2010 у 23:20