Адкрыты сход грамадзкасьці мікрараёну Сухарава
Шаноўнае Спадарства!
Сардэчна запрашаю Вас у пятніцу 30 кастрычніка 2009 г. а 18.00 на адкрыты сход грамадзкасьці мікрараёну Сухарава, а таксама ўсіх ахвотных менчукоў, на якім адбудзецца вылучэньне дэлегатаў на Беларускі Эўрапейскі Форум.
Мэта Беларускага Эўрапейскага Форуму, які адбудзецца 14 лістапада 2009 году, – падтрымаць паварот Беларусі ў бок Эўрапейскага Зьвязу, зрабіць незваротнымі працэсы эўрапеізацыі Беларусі, мабілізаваць прыхільнікаў эўрапейскага выбару для нашай краіны.
На сходзе 30 кастрычніка, апроч вылучэньня дэлегатаў, будзе абмеркаванай новая палітыка Эўрапейскага зьвязу ў дачыненьні да Беларусі, магчымасьці і шансы для беларускіх праэўрапейскіх сілаў. У другой палове сходу адбудзецца сустрэча зь вядомым беларускім сьпеваком Зьміцерам Вайцюшкевічам, які адкажа на пытаньні ды прасьпявае любімыя песьні.
Вельмі разьлічваю на Вашу прысутнасьць на сходзе. Прашу запрашаць Вашых блізкіх і сяброў. Калі ласка, папярэдне інфармуйце мяне пра Вашае жаданьне быць вылучаным дэлегатам на Форум.
Пачатак а 18.00 па адрасе: Менск, вул. Машэрава (былая Варвашэні), 8 (Управа партыі Беларускага Народнага Фронту).
З павагай,
Аляксандр Лагвінец
a@lahviniec.org






