Людзі Сухарава
Валярына Кустава
У нашым раёне жыве дзяўчына-паэтка і надзвычай яскравая асоба Валярына Кустава.
Выпускніца магістратуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў сёння мае ўжо тры зборнікі паэзіі. Гэта «Кроў Сусьвету» (1996), «Каб неба сагрэць...» (2004) і «Тамсама» (2006). Першая нізка яе вершаў выйшла ў часопісе “Бярозка”, калі Валярыне было 7 гадоў. А ў 19 яна стала сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў. Яе творы перакладаліся на некалькі моваў. Ды і сама Валярына перакладае з расейскай, польскай і французскай. Акрамя таго, яна піша песні, з’яўляецца аўтарам шматлікіх публікацый у перыёдыцы.
Алег Гулак
Наш сусед па мікрараёне Алег Гулак у траўні 2008 г. узначаліў Беларускі Хэльсынскі Камітэт. Выпускнік юрыдычнага факультэта БДУ, ён ў 1996 г. стварыў пінскую суполку БХК. А з 2002 г. працаваў выканаўчым дырэктарам гэтай арганізацыі.
Беларускі Хэльсынкі Камітэт быў заснаваны ў 1995 годзе з ініцыятывы Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Янкі Брыля, Карласа Шэрмана ды іншых вядомых пісьменьнікаў і грамадзкіх дзеячаў. З 2000 г. БХК займаецца назіраннем за выбарамі і плануе назіраць за парламенцкімі выбарамі ў верасні 2008 года.
Больш падрабязна:
Народная воля
Радыё свабода
Алена Макарэвіч: “Падабед сказаў: бярыце гэтых “мразей”
Госьця “Начной Свабоды” – Алена Макарэвіч, удзельніца акцыі адзначэньня 90-х угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Ёй 17 гадоў, яна вучыцца ў 11-й клясе 199 сярэдняй школы Менску.Чытаць інтэрв'ю






