Алесь Лагвінец

Сабрана 2542 подпісаў

1850 — за вылучэнне кандыдатам, 484 — за вылучэнне прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі, 208 — за вырашэнне мясцовых праблемаў

Арганізаваны канцэрт Лявона Вольскага

27 ліпеня легендарны Лявон Вольскі выступіў у Сухараве і сабраў больш за паўтары тысячы гледачоў

КАМПАНІЯ ПРАЦЯГВАЕЦЦА

Нягледзячы на адмову ў рэгістрацыі, Алесь Лагвінец працягвае спрыяць вырашэнню мясцовых праблемаў і адстойваць агульнанацыянальныя інтарэсы

Мяне завуць

Алесь Лагвінец

+IMG_1835

Адукацыя

  • 1995 — спецыяліст ў галіне міжнародных адносінаў з веданнем дзвюх замежных моваў (французскай і англійскай), БДУ
  • 1999  магістр паліталогіі Інстытута палітычных навук Універсітэта Рабэра Шумана, Страсбург, Францыя
  • 2005  выпускнік Польскай дыпламатычнай акадэміі

Праца

  • 1999-2004, 2006-2011  выкладчык паліталогіі ў Еўрапейскім гуманітарным ўніверсітэце
  • Жнівень-снежань 2005 — выклачык-візіцёр у каледжы Саўт-Вэстэрн (ЗША)
  • З 2006 — выкладае ў межах Беларускага Калегіума курс «Інтэграцыйныя працэсы і інстытуцыі Еўрапейскага звязу»
  • 2008 — Сябра Назіральнай рады Цэнтра беларускіх даследаванняў

Грамадская дзейнасць

  • 2004, 2008 — кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Сухараўскай акрузе.
  • 2007, 2012 — кандыдат у дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў па Сухараўскай акрузе
  • 2007-2012 — дарадца старшыні Руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча
  • 2012-2016 — намеснік старшыні Руху «За Свабоду»

Узнагароды

  • 2007 — лаўрэат «Прэміі Еўропы»  нямецкага фонда імя Гайнца Шварцкопфа «Маладая Еўропа»
  • 2012 — лаўрэат «Прэміі імя Льва Сапегі»