Адукацыя
- 1995 — спэцыяліст ў галіне міжнародных адносінаў зь веданьнем дзьвюх замежных моваў (францускай і ангельскай) БДУ.
- 1999 — магістар паліталёгіі Інстытута палітычных навукаў Унівэрсытэту Рабэра Шумана, Страсбург, Францыя.
- 2005 — выпускік Польскую дыпляматычную акадэмію.
Праца
- 1999 – 2004, 2006 – 2011 — старэйшы выкладнік паліталёгіі ў Эўрапейскім гуманітарным ўнівэрсытэце (ЭГУ).
- Жнівень – снежань 2005 — выкладнік-візытэр у каледжы Саўт-Ўэстэрн (ЗША).
- 2006 — выкладае ў межах Беларускага Калегіюму курс «Інтэграцыйныя працэсы і інстытуцыі Эўрапейскага зьвязу».
- 2008 — Сябра Назіральнай рады Цэнтру беларускіх даследаваньняў, створаным пры ім жа.
Грамадзкая дзейнасьць
- 2004, 2008 — кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Сухараўскай акрузе №102.
- 2007 — кандыдат у дэпутаты Менскага гарадзкога савету дэпутатаў па Сухараўскай акрузе №27.
- 2012 — кандыдат у дэпутаты Менскага гарадзкога савету дэпутатаў па Сухараўскай акрузе №30.
- Люты 2007 – кастрычнік 2012 — дарадца старшыні Руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча.
- 2012 — намесьнік старшыні Руху «За Свабоду».
Узнагароды
- 2007 — Ляўрэат «Прэміі Эўропы» нямецкага фонду імя Гайнца Шварцкопфа «Маладая Эўропа».
- 2012 — Ляўрэат «Прэміі імя Льва Сапегі».